Алег Цімафеевіч Манаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Цімафеевіч Манаеў
руск.: Олег Тимофеевич Манаев
Дата нараджэння 3 лютага 1952(1952-02-03) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці сацыёлаг
Навуковая сфера сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук (1992) і кандыдат філасофскіх навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар

Алег Цімафеевіч Манаеў (нар. 3 лютага 1952, г. Уладзівасток, Расія) — беларускі сацыёлаг. Доктар сацыялагічных навук (1992), кандыдат філасофскіх навук (1983), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Журналістыка», 1974; аспірантура, спецыяльнасць «Прыкладная сацыялогія», 1981; дактарантура, 1991).

Працаваў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1976—2012, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедра сацыяльнай камунікацыі, прафесар), Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (1992—2006, дырэктар), Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва; 2012—2014, прафесар), Універсітэце Хакайда (Сапара, Японія; 2013, прафесар), Універсітэце Тэнесі ў Ноксвіле (ЗША; з 2015, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: сацыялогія масавай камунікацыі; палітычная сацыялогія; развіццё дэмакратыі і грамадзянскага грамадства.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Манаеў Алег Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Манаев Олег Тимофеевич // Социологическая энциклопедия. — Минск, 2003. — С. 187.
  • Манаеў Алег Цімафеевіч // Хто ёсць хто ў Беларусі. — Вільня, 2007. — С. 135—136.
  • Манаев Олег Тимофеевич // Кто есть кто в Беларуси. — Минск, 2001. — С. 181—182.