Алесь Камароўскі
Алесь Камароўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алесь Камароўскі (нар. 1 сакавіка 1947, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі камандзірам узвода (1970—1971). Быў загадчыкам аддзела Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (1971—1973), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (1973—1976), працаваў загадчыкам аддзела ў Рэспубліканскім праўленні аматараў кнігі БССР (1976—1979), на Беларускім тэлебачанні (1979—1990). З 1990 г. — загадчык аддзела крытыкі і мастацтва часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР (з 1988).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершамі ў 1961 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (вершы і паэмы, 1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979) і «Заварожаны мяч» (1989).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камароўскі Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Творы А. Камароўскага на Беларускай Палічцы
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Мікалаеўшчыне (Стаўбцоўскі раён)
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі