Беларуская партыя свабоды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская партыя свабоды
бел.: БПС-Самаабарона
Bandera Partit Llibertat Bielorus.svg
Дата заснавання 1992
Дата роспуску 2003
Штаб-кватэра Мінск
Ідэалогія кансерватызм
нацыяналізм
Колькасць членаў 1000 (200 у Мінску[1])
Дэвіз «Жыве Нацыянальная Рэвалюцыя!»
Партыйны друк «Za volu» (1995—?)
«Наш шлях»
«Нацыя»
Сайт bps-88.narod.ru

Белару́ская Па́ртыя Свабо́дыбеларуская незарэгістраваная партыя нацыяналістычнага кірунку. Лідар — Сяргей Іванавіч Высоцкі. Іншыя асобы партыі: Юрый Карэтнікаў, Сяргей Пецюкевіч, Васіль Парфянкоў і Славамір Генрыхавіч Адамовіч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Актывісты БПС.

БПС была заснавана ў 1992 групай студэнтаў Мінскага педагагічнага інстытута. У 1993 годзе была зладжана першая мірная дэманстрацыя пратэсту, удзельнікі акцыі патрабавалі вываду расійскіх войск з Беларусі[2]. У 1995 старшыня партыі Сяржук Высоцкі быў абраны дэпутатам Гарсавету (аднак выбары былі прызнаны неадбыўшыміся), а ў 1996 — дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII-га склікання па 274-й акрузе. Байцы БПС бралі ўдзел ва ўсіх мітынгах 1996—1999 гадоў, з’яўляліся на маніфестацыях з бела-чырвона-чорнымі сцягамі і ў чорных кашулях, прапагандавалі сілавы адпор ворагам Бацькаўшчыны пад дэвізам «Да барацьбы — да перамогі!». У 2000 прайшоў з’езд БПС, у выніку якога Сяржук Высоцкі быў пазбаўлены паўнамоцтваў і выключаны з шэрагаў партыі[3]. Ён і частка членаў БПС не прызнала вынікі з’езду. 9 студзеня 2001 года ў Мінску адбылася чарговая сустрэча прадстаўнікоў супрацьлеглых бакоў каля помніка Янку Купалу, дзе вырашаліся фінансава-гаспадарчыя праблемы партыі, а таксама было дамоўлена, што не будзе правакацыяў ні з аднаго, ні з другога боку.[4] У 2003 кіраўніцтва БПС заявіла аб самаліквідацыі арганізацыі і пераходзе большасці сяброў у новаствораны «Правы альянс». Сяргей Высоцкі быў затрыманы 11 ліпеня 2008 года па справе выбуху 4 ліпеня ў Мінску.[5]

Зноскі

  1. Аляксей Знаткевіч // ARCHE Пачатак. 3 −2001, С.50
  2. Аляксей Знаткевіч // ARCHE Пачатак. 3 −2001, С.50
  3. Партии: «Белорусская партия свободы» раскололась (руск.) . Белорусская деловая газета (19 снежня 2000). Праверана 23 лістапада 2013.
  4. Севярын Квяткоўскі. Незарэгістраваная арганізацыя пад назвай Беларуская партыя Свабоды працягвае распадацца на дзьве асобныя суполкі. TUT.BY (19 студзеня 2001). Праверана 14 верасня 2018.
  5. Затрыманы Сяргей Высоцкі, былы кіраўнік Беларускай партыі свабоды. euroradio.fm (11 ліпеня 2008). Праверана 14 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]