Марэн Адэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марэн Адэ
Дата нараджэння 12 снежня 1976(1976-12-12)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Ulrich Köhler[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0011752
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марэн Адэ (ням.: Maren Ade; нар. 12 снежня 1976, Карлсруэ) — нямецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 снежня 1976 года ў Карлсруэ (зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія). Захаплялася кіно з дзяцінства і пачала здымаць першыя кароткаметражныя фільмы яшчэ падчас вучобы ў старэйшай школе. Скончыла факультэт прадзюсіравання і менеджменту медыя Універсітэта тэлебачання і кіно ў Мюнхене, а ў 2004 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «рэжысура».

У 2001 годзе разам з Джанін Якоўскі заснавала прадзюсарскую кампанію «Komplizen Film». Дэбютавала як рэжысёр з карцінай «Лес для дрэў» (2003), адзначанай прызам журы кінафестывалю «Сандэнс». У 2009 годзе ўдастоілася Гран-пры журы Берлінскага кінафестывалю з меладрамай «Страсць не ведае перашкод».

Адной з самых вядомых рэжысёрскіх работ стала драма «Тоні Эрдман» (2016), якая заваявала прэміі «Бодыль», прыз ФІПРЭСІ ў Канах і званне «Фільма года» на кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне, а таксама намінацыі на прэміі BAFTA, «Залаты глобус» і «Оскар».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Maren Ade // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maren Ade // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]