Альжбета Завіша
Альжбета Радзівіл | |
---|---|
Альжбета Радзівіл | |
Нараджэнне | 1592 |
Смерць | 1627 |
Род | Радзівілы |
Бацька | Станіслаў Радзівіл |
Маці | Марына (Марыяна) з Мышкаў |
Муж | Андрэй Багданавіч Сапега[d] і Мікалай Завіша |
Альжбета Радзівіл, у першым шлюбе Сапега, у другім шлюбе Завіша (1592 — 1627) — дачка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Станіслава Радзівіла.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Дачка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Станіслава Радзівіла (1559—1599) і яго жонкі Марыны (Марыяны) з Мышкаў (1563—1600). Мела чатырох братоў (Мікалая Крыштафа, Альбрэхта Станіслава, Станіслава і Юрыя) і сястру Крысціну[1].
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У 1606 годзе пабраліся шлюбам з Андрэем Сапегам. Шлюб цягнуўся да смерці мужа ў 1610 годзе і быў бяздзетным.
Другім шлюбам пабралася з Мікалаем Завішам. Пакінулі толькі дачок[2], з якіх Людвіка была адной з першых менскіх бернардынак[3].
Продкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Радзівіл Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 497. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Завішы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 394.
- ↑ Уладзімір Дзянісаў. Касцёлы г. Мінска ў XVI — пачатку XX стст. (паводле дакументаў НГАБ) Архівавана 9 лістапада 2011.