Альжуткі
Вёска
Альжуткі
|
Альжу́ткі[1] (трансліт.: Aĺžutki, руск.: Альжутки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1904 г на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся: сядзіба (валоданне Міхневіча, 6 жыхароў), 2 вёскі Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (6 і 11 жыхароў). У 1908 г. у вёсцы Ельжуткі было 3 двары, 15 жыхароў. У 1921 вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 13 двароў, 76 жыхароў. У 1931 14 двароў, 83 жыхары.
З 12.10.1940 г. у Пузырэўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 Маладзечанскай абласцей, з 25.03.1952 г. у Будслаўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласці, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. З 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Дзімітрава. З красавіка 1965 вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. калгас.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 102 жыхары (1960)
- 14 двароў, 25 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Elżutki, zaścianek, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 347.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх