Ілава (Мядзельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Ілава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
63
Насельніцтва
375 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240806031
Ілава на карце Беларусі ±
Ілава (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Ілава (Мядзельскі раён)
Ілава (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Ілава (Мядзельскі раён)

І́лава[1] (трансліт.: Ilava, руск.: Илово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1668 годзе фальварак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць, у 1712 годзе фальварак. У 1885 годзе маёнтак Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, мелася вінакурня прадпрыемства. У 1904 годзе ў маёнтку 41 жыхар, ва ўладанні памешчыка Акушка.

У 1921 г. фальварак Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 7 двароў, 38 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 г. у Будслаўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. З 1948 года працуе спіртзавод. З 1965 года вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 64 жыхары (1931)
  • 231 жыхар (1960)
  • 63 двары, 375 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Пладова-кансервавы завод, клуб, бібліятэка, дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых (у былой сядзібе), крама.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]