Баркоўшчына (Мядзельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Баркоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240806011
Баркоўшчына на карце Беларусі ±
Баркоўшчына (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Баркоўшчына (Мядзельскі раён)
Баркоўшчына (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Баркоўшчына (Мядзельскі раён)

Барко́ўшчына[1] (трансліт.: Barkoŭščyna, руск.: Борковщина) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1846 вёска аднайменнага маёнтка Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Шчэпановіча, 7 двароў, 68 жыхароў. Маёнтак, акрамя вёскі, складаўся з фальварка і ўчастка вёскі Насілава. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласці Вілейскага павета, налічвала 79 жыхароў. У 1886 г. тут працавала школа граматы. У 1904 г. вёска (108 жыхароў) і маёнтак (70 жыхароў) валоданне Шчэпановіча. У 1921 г. вёска (19 двароў, 112 жыхароў) і фальварак (13 жыхароў) у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства.

З 12.10.1940 г. у Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1950 г. сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1952 вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Зара», з 1959 г. — калгаса імя Энгельса, з 1965 г — саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. — калгаса «Будслаўскі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 63 жыхары (1960)
  • 8 двароў, 11 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]