Перайсці да зместу

Альфрэд Тарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфрэд Тарскі
польск.: Alfred Tarski
Дата нараджэння 14 студзеня 1901(1901-01-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1983(1983-10-26)[1][3][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, філосаф
Навуковая сфера логіка, тэорыя мадэлей[d] і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Stanisław Leśniewski[d]
Вядомыя вучні Jan Kalicki[d][11]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфрэд Та́рскі[12] (польск.: Alfred Tarski; 14 студзеня 1901 — 26 кастрычніка 1983) — польска-амерыканскі матэматык, логік, адзін з заснавальнікаў лагічнай семантыкі[12]. Прафесар[12], член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Варшаве. У 1924 годзе скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. З 1926 года займаў у ім пасаду дацэнта. З 1939 года ў эміграцыі ў ЗША. З 1942 года працаваў у Гарвардскім універсітэце. Працаваў у Інстытуце вышэйшых даследаванняў у Прынстане[13]. З 1946 года Альфрэд Тарскі прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Займаў пасаду прэзідэнта Міжнароднага саюза гісторыі і філасофіі навукі, прэзідэнтам Асацыяцыі сімвалічнай логікі, членам Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук і мастацтваў[13].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Альфрэд Тарскі лічыў логіку асновай ўсіх навук, галоўная задача якой — вызначэнне дакладнага сэнсу тэрмінаў і выяўленне агульных заканамернасцей[12]. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку алгарытмічных метадаў вылічэння прэдыкатаў, тэорый мностваў, мадэлей, матэматычную логіку і логіку выказванняў. Аўтар прац па метадалогіі дэдуктыўных навук. Працы Альфрэда Тарскага па семантыцы і металогіцы аказалі ўплыў на развіццё семіётыкі і паслужылі ўзорам выкарыстання фармальных метадаў пры аналізе змястоўных тэорый і праблем.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Alfred Tarski // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alfred Tarski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://history.computer.org/pioneers/tarski.html
  5. http://texts.cdlib.org/view?docId=hb4d5nb20m&doc.view=frames&chunk.id=div00159&toc.depth=1&toc.id=
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #118620851 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. а б в г д е ё ж з MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  8. а б в г д https://www.gf.org/fellows/all-fellows/alfred-tarski/
  9. https://www.nndb.com/people/383/000113044/
  10. а б https://books.google.cat/books?id=olNDBAAAQBAJ — С. 4.
  11. https://mathshistory.st-andrews.ac.uk/Biographies/Kalicki/
  12. а б в г БелЭн 2002.
  13. а б ФЭ 1970.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Та́рскі Альфрэд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 443—444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Та́рский Альфред // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 280. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Финн В. Та́рский Альфред // Философская энциклопедия: [в 5 т.] (руск.) / Гл. ред. Ф. В. Константинов. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 5. Специальные системы — Яшты. — С. 183. — 740 с. — 60 500 экз.
  • Васюков В. Л. Тарский Альфред // Новая философская энциклопедия: В 4 т. (руск.) / Ин-т философии РАН, Нац. общ.-научн. фонд; Научно-ред. совет: предс. В. С. Степин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — М.: Мысль, 2010. — Т. 4. — С. 12—13. — 736 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-2-244-01115-9., ISBN 978-2-244-01119-7 (т. 4)