Альшанікі 1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Альшанікі 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вёска з
Плошча
Высата НУМ
177 м
Насельніцтва
19 чалавек (2007)
Шчыльнасць
12 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
8-02234, Міжнародны фармат +375 2234
Паштовы індэкс
213188
Аўтамабільны код
6
Альшанікі 1 на карце Беларусі ±
Альшанікі 1 (Беларусь)
Альшанікі 1
Альшанікі 1 (Магілёўская вобласць)
Альшанікі 1

Альша́нікі 1[2] (трансліт.: Aĺšaniki 1, руск.: Ольшаники 1) — вёска ў Магілёўскай вобласці Беларусі, Круглянскі раён. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.

Тапанаміка назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі паходзіць ад назвы дрэва — альха[3].

Геаграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзiцца прыкладна ў 5 км на ўсход ад п. Круглае. Размешчана на беразе рэчкi Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цантральна-Бярэзінскай раўнін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1764 годдзе ўладаром вёскі з'яўляўся Грушэцкі. На той час вёска была ўваходзіла ў Аршанскі павет Магілёўскага ваяводства.

Да 17 ліпеня 1924 года вёска, ў складзе Круглянскага раёна ўваходзіла ў склад Аршанскай акругі Магілёўскай губерні[4].

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Першыя калгасы на тэрыторыі вёскі з'явіліся ў 1930—32 гг. Да 1952 года на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партз'езд». У 1952 г. адбылося аб'яднанне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».

Сёння вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйной рагатай скаціны[5].

Адукацыя. Вольны час[правіць | правіць зыходнік]

  • Вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа» на базе Альшаніцкай пачатковай школы (з 2010);
  • Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (з 2010);
  • На базе сялянскага клуба дзейнічае ансамбль «Лянок», які прымае ўдзел у канцэртах, праводзімых ва ўсіх кутках Кругляншчыны і нават у Магілёве. Ансамбль часта запрашаюць для правядзення народных абрадаў на вяселлях і іншых мерапрыемствах[5].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2

Зноскі

  1. Ольшаники (руск.) . Круглянский район. Праверана 22 лютага 2011.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Ад расліннага свету. Тапанаміка. library.mogilev.by. Праверана 21 лютага 2011.
  4. География (руск.) . Регион. Круглянский районный исполнительный комитет. Праверана 21 лютага 2011.
  5. 5,0 5,1 М. Падгаец Когда труд дарит вдохновение (руск.) . газ. «Сельскае жыццё» Круглянскага райвыканкама (11 снежня 2009). Праверана 6 лютага 2012.