Аль-Амаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чандраян-2
Заказчык Аб'яднаныя Арабскія Эміраты Касмічны цэнтр Махамеда ібн Рашыда
Задачы вывучэнне атмасферы і надвор’я Марса
Запуск 19 ліпеня 2019
Ракета-носьбіт H-IIA
Стартавая пляцоўка Японія Касмічны цэнтр Танэгасіма
Працягласць палёту 2 гады
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 1350
Магутнасць 1800

Аль-Амаль (араб. مسبار الأمل‎‎, «Надзея») — эмірацкая аўтаматычная міжпланетная станцыя, якую адправілі да Марса ў рамках Emirates Mars Mission (араб. مشروع الإمارات لاستكشاف المريخ) з Японіі 19 ліпеня 2020 года 21:58:14 UTC[1] c касмічнага цэнтра Танэгасіма пры дапамозе ракеты-носьбіта H-IIA[2][3][4]. 14 і 15 ліпеня ААЭ двойчы пераносіла старт місіі Mars Hope Probe з-за навальнічных аблокаў на касмадроме[5].

Гэта першы марсіянскі спадарожнік Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і арабскага свету ў цэлым. Апарат быў створаны пры супрацоўніцтве Касмічнага цэнтра Махамеда ібн Рашыда і амерыканскай Лабараторыі атмасфернай і касмічнай фізікі ў Універсітэце Каларада, а таксама іншых арганізацый, такіх як універсітэт штата Арызона і Каліфарнійскі універсітэт у Берклі[6]

Навуковая мэта, пастаўленая перад гэтым спадарожнікам, —гэта стварэнне поўнай карціны марсіянскай атмасферы. Апарат будзе даследаваць, як змяняецца надвор’е на працягу дня і на працягу года, вывучаць метэаралагічныя падзеі ў ніжніх пластах атмасферы, такія як пылавыя буры, а таксама назіраць за надвор’ем у розных геаграфічных абласцях Марса[7][8].

Зноскі