Цяньвэнь-1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Схема аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Цяньвэнь-1»

«Цяньвэнь-1» (кіт.: 天问一号; у перакладзе — «Пытанні да неба») — аўтаматычная міжпланетная станцыя КНР, модуль якой у 2021 годзе ўпершыню ў гісторыі кітайскай касманаўтыкі здзейсніў пасадку на паверхню Марса.

Касмічная станцыя складаецца з арбітальнага модуля, спушчальнага модуля і марсахода. Запушчана 23 ліпеня 2020 года з касмадрома Вэньчан ля ўзбярэжжа астраўной правінцыі Хайнань. Гэты запуск стаў першым крокам Кітая па даследаванні планет Сонечнай сістэмы. Адзначаецца, што задачамі «Цяньвэнь-1» у рамках місіі з’яўляюцца выкананне арбітальнага палёту, пасадка на паверхню Марса, а таксама перамяшчэнне па паверхні Чырвонай планеты. «Цяньвэнь-1» выйшаў на арбіту Марса ў лютым 2021 года пасля амаль сямі месяцаў касмічнага падарожжа і больш за два месяцы выбіраў неабходнае месца пасадкі. Акрамя таго, ён фатаграфаваў паверхню планеты.

Модуль марсіянскага зонда з марсаходам на борце здзейсніў пасадку ў папярэдне абраным раёне ў паўднёвай частцы раўніны Утопія ў паўночным паўшар’і Марса, аб чым паведамілі ў Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні 15 мая 2021 года. З дапамогай марсахода плануецца даследаваць геалогію гэтага раёна[1]. Да ліпеня марсаход «Чжужун» праехаў больш за 400 метраў па паверхні Чырвонай планеты[2].

Зноскі