Opportunity (марсаход)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Opportunity
Апарцюніці
Апарцюніці на Марсе ва ўяўленні мастака
Заказчык Злучаныя Штаты Амерыкі НАСА
Вытворца Boeing, Lockheed Martin
Аператар Лабараторыя рэактыўнага руху
Задачы Даследаванне Марса
Запуск 8 ліпеня 2003 03:18:15 UTC[1][2]
Ракета-носьбіт Delta-II Heavy[1]
Стартавая пляцоўка SLC-17B
NSSDC ID 2003-032A
SCN 27849
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 185 кг
Памеры 1,6 × 2,3 × 1,5 м
Крыніцы сілкавання Сонечныя панэлі
Тэрмін актыўнага існавання

Запланаваная: 90 сол (92,5 сутак)

Эксплуатацыя: 5111 сол (14 гадоў, 4 месяцы і 16 дзён) — да апошняга кантакта з апаратам
Пасадка на нябеснае цела 25 студзеня 2004 года 04:54:22,7 UTC[2]
Каардынаты пасадкі 1°57′ пд. ш. 354°28′ у. д. / 1,95° пд. ш. 354,47° у. д. / -1.95; 354.47G[3]
Сайт праекта

«Opportunity», «Апарцюніці», ці «MER-B», — рабатызаваны марсаход, які працаваў на Марсе з 2004 па 2018 год[1] цягам 5111 сол (14 год і 138 дзён на Зямлі). Марсаход быў запушчаны с Зямлі 8 ліпеня 2003 г. у рамках праграмы NASA Mars Exploration Rover, і прызямліўся на раўніну Мерыдыян 25 студзеня 2004 г., праз тры тыдні пасля таго, як яго двайнік Спірыт (MER-A) прызямліўся на іншым баку планеты.[2] Пры запланаваным тэрміне дзейнасці ў 90 сол (крыху менш за 92,5 зямных дзён) Spirit функцыянаваў, пакуль не завяз у 2009 годзе і не страціў сувязь у 2010 годзе, у той час як Opportunity змог заставацца працаздольным на працягу 5111 сол пасля прызямлення, захоўваючы сваю энергетычную і іншыя найважнейшыя сістэмы шляхам пастаяннай падзарадкі акумулятараў ад сонечных панэлей і спячаму рэжыму для эканоміі энергіі падчас пылавых бур. Такая асцярожная дзейнасць дазволіла Opportunity працаваць у 57 разоў даўжэй за запланаваны тэрмін, перавысіўшы першапачатковы план на &&&&&&&&&&&&&014.&&&&&014 гадоў &&&&&&&&&&&&&047.&&&&&047 дзён (па зямным часе). Да 10 чэрвеня 2018 года, калі ён апошні раз звязваўся з НАСА,[4][5] марсаход праехаў шлях у 45,16 кіламетраў.[6]

Асноўныя моманты місіі ўключалі першапачатковую місію на 90 сол, пошук метэарытаў, і больш за два гады даследавання кратара Вікторыя. Марсаход перажыў умераныя пыльныя буры і ў 2011 годзе дасягнуў кратара Індэвар, які лічыўся запасным месцам пасадкі.[3] Місія Opportunity лічыцца адным з самых паспяховых прадпрыемстваў NASA.[7]

З-за планетарнай пыльнай буры 2018 года на Марсе, Opportunity спыніў сувязь 10 чэрвеня і ўвайшоў у спячы рэжым 12 чэрвеня 2018 года. Былі спадзяванні што ён перазагрузіцца як толькі надвор’е праясніцца[8], але гэтага не адбылося мяркуючы альбо з-за катастрафічнага збоя, альбо праз тое што пласт пылу пакрыў сонечныя панэлі. NASA спадзявалася аднавіць кантакт з марсаходам, спасылаючыся на ветраны сезон, які прагназаваўся з лістапада 2018 года па студзень 2019 года, што патэнцыйна магло ачысціць сонечныя панэлі.[9] 13 лютага 2019 года прадстаўнікі НАСА абвясцілі аб завяршэнні місіі Opportunity пасля таго як касмічны карабель не адрэагаваў на больш чым 1000 сігналаў, пасланых са жніўня 2018 года.[10]

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Місія Mars Exploration Rover мела наступныя навуковыя задачы:[11]

  • Пошук і даследаванне разнастайных парод і глеб каб знайсці прыкметы наяўнасці вады у мінулым. У прыватнасці, шукалі мінералы, якія адкладаюцца ў выніку звязаных з вадой працэсаў, такіх як ападкі, выпарэнне, цэментацыя ападкаў і гідратэрмальная актыўнасць.
  • Вызначэнне геалагічных працэсаў, што сфарміравалі мясцовы рэльеф і паўплывалі на хімічны склад.
  • Выкананне праверкі назіранняў паверхні, зробленых прыборамі Mars Reconnaissance Orbiter (MRO) каб вызначыць дакладнасць і эфектыўнасць розных інструментаў, якія даследуюць геалогію Марса з арбіты.
  • Пошук мінералаў якія змяшчаюць жалеза, а таксама вызначэнне і колькасная ацэнка пэўных тыпаў мінералаў, якія змяшчаюць ваду або былі ўтвораны ў вадзе, напрыклад жалезазмяшчальных карбанатаў.
  • Ацэнка марсіянскага асяроддзя на спрыяльнасць для жыцця ў мінулым.

Графік місіі[правіць | правіць зыходнік]

Анімацыя траекторыі Opportunity з 9 ліпеня 2003 г. па 25 студзеня 2004 г.

  Сонца

 ·

  Зямля

 ·

  Марс

 ·

  Opportunity

Марсаходы Opportunity і Spirit былі часткай праграмы Mars Exploration Rover у доўгатэрміновай праграме даследавання Марса. Марсаходы Mars Exploration Rover павінны былі падарожнічаць па паверхні Марса і перыядычна праводзіць геалагічныя аналізы, каб вызначыць, ці існавала калі-небудзь вада на Марсе, а таксама вызначыць тыпы мінералаў і пацвердзіць даныя, атрыманыя Mars Reconnaissance Orbiter (MRO).[12] Абодва марсахода былі распрацаваны з чаканым тэрмінам службы 90 сол (92 зямныя дні), але кожны праслужыў значна даўжэй, чым чакалася. Місія Spirit доўжылася ў 20 разоў даўжэй за чаканы тэрмін службы, і завершылася 25 мая 2011 года. Opportunity праслужыў у 55 разоў даўжэй, чым запланаваны тэрмін службы ў 90 сол, і працаваў 5498 дзён ад пасадкі да завяршэння місіі. Архіў штотыднёвых абнаўленняў стану марсахода можна знайсці ў архіве абнаўленняў Апарцюніці.[13]

Старт і пасадка[правіць | правіць зыходнік]

Delta II Heavy з марсаходам Opportunity узлятае з пляцоўкі 17-B

Spirit і Opportunity былі запушчаны з розніцай у месяц, 10 чэрвеня і 8 ліпеня 2003 года адпаведна, і абодва дасягнулі паверхні Марса ў студзені 2004 года. Запуск Opportunity быў таксама першым запускам Delta II Heavy. Тэрмін запуску — з 25 чэрвеня па 15 ліпеня 2003 года. Першая спроба запуску адбылася 28 чэрвеня 2003 г., але запуск адбыўся дзевяццю днямі пазней, 7 ліпеня 2003 г., з-за затрымак праз моцны вецер, а потым праз замены некаторых дэталяў ракеты (ізаляцыі і батарэі). Кожны дзень было два акна запуску. У дзень запуску запуск быў адкладзены да другога акна (23:18 па EDT), з-за непрацуючага клапана.[14]

Месца пасадкі Opportunity (пазначана зоркай)

25 студзеня 2004 г.[15] абаронены падушкамі бяспекі пасадачны модуль MER-B сеў на паверхню Марса ў кратары Ігл.

Пасля пасадкі ва ўдарны кратар пасярод звычайна роўнай раўніны, Opportunity паспяхова даследаваў узоры рэгаліту і горных парод і зрабіў панарамныя фотаздымкі месца прызямлення. Яго пробы глебы дазволілі навукоўцам NASA вылучыць гіпотэзы адносна наяўнасці гематыту і прысутнасці вады ў мінулым на паверхні Марса.[16] Пасля гэтага марсаход здзейсніў пераезд па паверхні Марса да суседняга кратара Эндюранс, які ён даследаваў з чэрвеня па снежань 2004 года[17] Пасля Opportunity даследаваў месца ўдару свайго ўласнага цеплавога экрана і выявіў на паверхні Марса непашкоджаны метэарыт, цяпер вядомы як Heat Shield Rock.[18]

У перыяд з кастрычніка 2005 г. па сакавік 2006 г. Апарцюніці працягнуў рух у паўднёвым напрамку з прыпынкай у кратары Эрэбус на шляху да кратара Вікторыя. У гэты час марсаход меў некаторыя механічныя праблемы з рабатызаванай рукой.

У канцы верасня 2006 года Opportunity дасягнуў кратара Вікторыя і пачаў даследаваць знешні бок кратара ўздоўж яго краю ў напрамку па гадзіннікавай стрэлцы. У чэрвені 2007 года марсаход вярнуўся ў кропку Дак-Бэй, адкуль пачаўся аб’езд кратара Вікторыя; у верасні 2007 года Апарцюніці заехаў у кратар каб правесці яго дэталёвае даследаванне. У жніўні 2008 года Opportunity пакінуў кратар Вікторыя ў напрамку кратара Індэвар, якога ён дасягнуў 9 жніўня 2011 года.[19]

На краі кратара Індэвар марсаход ездзіў вакол геаграфічнага аб’екта пад назвай Кейп-Ёрк. Mars Reconnaissance Orbiter раней выявіў там філасілікаты, і марсаход аналізаваў камяні сваімі прыборамі, каб праверыць гэта назіранне на зямлі. Гэтую структуру дэталёва аналізавалі да лета 2013 года. У маі 2013 года марсаход накіраваўся на поўдзень да ўзгорка пад назвай кропка Саландэр.

Агульная адаметрыя Opportunity на 10 чэрвеня 2018 года (5111 сол) складала 45,16 км, у той час як каэфіцыент запыленасці складаў 10,8.[20] Са студзеня 2013 г. каэфіцыент запыленасці сонечных батарэй (адзін з фактараў, якія вызначаюць вытворчасць сонечнай энергіі) вагаўся ад адносна пыльных 0,467 5 снежня 2013 г. (3507 сол) да адносна чыстых 0,964 13 мая 2014 г. (3662 сол).[21]

У снежні 2014 года NASA паведаміла, што Opportunity пакутуе ад «амнезіі», калі марсаход не мог запісаць даныя тэлеметрыі ў энерганезалежную памяць. Мяркуецца, што збой апаратнага забеспячэння быў звязаны са ўзроставай няспраўнасцю аднаго з сямі блокаў памяці марсахода. У выніку NASA прымусілі праграмнае забеспячэнне марсахода ігнараваць памылковы блок памяці;[22] аднак выпадкі амнезіі працягвалі адбывацца, што ў рэшце рэшт прывяло да перазагрузак марсахода. У сувязі з гэтым 23 мая 2015 г. (4027 сол) марсаход быў сканфігураваны для працы ў рэжыме толькі аператыўнай памяці, цалкам пазбягаючы выкарыстання энерганезалежнай памяці для захоўвання.[23]

Канец місіі[правіць | правіць зыходнік]

Графік непразрыстасці атмасферы і запасу энергіі Opportunity
Першае сэлфі Opportunity на Марсе, 14-20 лютага 2018 г. / 4998−5004 сол

У пачатку чэрвеня 2018 года распачалася буйная пылавая бура планетарнага маштабу, і праз некалькі дзён сонечныя панэлі марсахода ўжо не выпрацоўвалі дастаткова энергіі для падтрымання сувязі, апошні кантакт адбыўся 10 чэрвеня 2018 года. NASA заявіла, што яны не разлічвалі аднавіць сувязь пакуль бура не сціхне[24], але марсаход не адказваў нават пасля таго як бура скончылася ў пачатку кастрычніка[24], сведчачы альбо пра катастрафічны збой, альбо пра вялікі слой пылу на сонечных панэлях.[25] Каманда марсахода спадзявалася, што ветраны перыяд з лістапада 2018 па студзень 2019 можа ачысціць пыл з сонечных панэляў, як гэта здаралася раней.[25] Вецер каля Апарцюніці быў выяўлены 8 студзеня, а 26 студзеня каманда місіі абвясціла аб плане пачаць трансляцыю новага набору каманд марсаходу ў выпадку, калі яго радыёпрыёмнік выйшаў з ладу.[26]


З моманту страты сігналу ў чэрвені 2018 года да канца студзеня 2019 года было перададзена больш за 835 каманд аднаўлення, і больш за 1000 да 13 лютага 2019 года.[10][27][28] Прадстаўнікі NASA правялі прэс-канферэнцыю 13 лютага, каб абвясціць аб афіцыйным завяршэнні місіі. Рэсурсы, неабходныя для працы Opportunity, былі пераведзены на працу марсаходаў Curiosity і Perseverance.[29]

Апошняе паведамленне ад марсахода паступіла 10 чэрвеня 2018 г. (5111 сол) з Даліны Настойлівасці,[10] яно змяшчала інфармацыю, што сонечныя батарэі выпрацоўваюць 22 ват-гадзіны энергіі за марсіянскі дзень і фіксавала найвышэйшую непразрыстасць атмасферы, за ўвесь час вымераў на Марсе: 10,8.[30]

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Cхема марсахода
Мачта Pancam (PMA)

Opportunity (і яго блізнюк Spirit) — гэта шасціколавыя робаты на сонечных батарэях вышынёй 1,5 метра, шырынёй 2,3 метра, даўжынёй 1,6 метра і вагай 180 кг. Шэсць колаў на сістэме rocker-bogie забяспечвалі рух па перасечанай мясцовасці. Кожнае кола мела свой рухавік. Робат меў паваротныя колы спераду і ззаду і быў распрацаваны для бяспечнай працы пры нахіле да 30 градусаў. Максімальная хуткасць складала 5 см/с;[31] ці 0,18 км/г, хоць сярэдняя хуткасць была каля 1 см/с.

Сонечныя батарэі выпрацоўвалі каля 140 Вт на працягу чатырнаццаці гадзін цягам марсіянскага дня, у той час як акумулятарныя літый-іённыя батарэі запасвалі энергію для выкарыстання ўначы. Камп’ютар Opportunity выкарыстоўвае 20МГц Працэсар RAD6000 з 128 МБ DRAM і 3 МБ EEPROM.[32] Працоўная тэмпература марсахода была ад −40 °C да +40 °C, радыеізатопныя абагравальнікі забяспечвалі базавы ўзровень ацяплення, але пры неабходнасці выкарыстоўваліся дадатковыя электрычныя абагравальнікі.[33]

Сувязь залежала ад усенакіраванай антэны з нізкім каэфіцыентам узмацнення, якая перадавала на нізкай хуткасці, і кіраванай антэны з высокім каэфіцыентам узмацнення, якія знаходзіліся ў непасрэдным кантакце з Зямлёй. Антэна з нізкім каэфіцыентам узмацнення таксама выкарыстоўвалася для перадачы даных на касмічныя апараты на Марсіянскай арбіце.[34]

Навуковая нагрузка[правіць | правіць зыходнік]

Марсаход меў наступныя навуковыя прыборы:[35]

  • Панарамная камера (Pancam) — даследавала тэкстуру, колер, мінералогію і структуру мясцовага рэльефу.
  • Навігацыйная камера (Navcam) — манахромная з большым полем зроку, але меншай якасцю выявы, для навігацыі і кіравання.
  • Мініяцюрны цеплавыпрамяняльны спектрометр (Mini-TES) — ідэнтыфікаваў перспектыўныя горныя пароды і глебы для больш падрабязнага вывучэння і вызначыў працэсы, якія іх утварылі.
  • Hazcams, дзве чорна-белыя камеры з полем зроку 120 градусаў, якія давалі дадатковыя даныя аб наваколлі марсахода.

Рука марсахода ўтрымлівала наступныя інструменты:[36]

  • Мёзбаўэраўскі спектрометр (MB) MIMOS II — выкарыстоўваўся для даследаванняў мінералогіі жалезазмяшчальных парод і глеб.
  • Рэнтгенаўскі спектрометр альфа-часціц (APXS) — аналізаваў колькасці элементаў, якія ўваходзяць у склад горных парод і глеб.
  • Магніты — для збору магнітных часціц пылу.
  • Мікраскоп (MI) — атрымліваў выявы горных парод і глебы буйным планам.
  • Інструмент для адкрыцця горных парод (RAT) — шліфавальная прылада для адкрыцця ўнутранага матэрыялу парод для даследавання прыборамі.

Электрычнасць[правіць | правіць зыходнік]

Марсаход выкарыстоўвае камбінацыю сонечных батарэй і акумулятарнай хімічнай батарэі.[37] Марсаход гэтага класа мае дзве літыевыя батарэі, кожная з якіх складаецца з 8 ячэек ёмістасцю 8 ампер-гадзін.[38] У пачатку місіі сонечныя панэлі маглі генераваць каля 900 ват-гадзін за адзін сол (марсіянскія суткі), але гэты паказчык падпадае пад уплыў розных фактараў.[37] У кратары Ігл сонечныя панэлі выраблялі каля 840 Вт·гадз, але праз некалькі месяцаў, у снежні 2004 года, генерацыя электрычнасці ўпала да 730 Вт·гадз.[39]

Як і Зямля, Марс мае сезонныя змены, і зімой адбываецца змяншэнне сонечнага святла. Аднак, паколькі марсіянскі год даўжэйшы за зямны, поры года цалкам змяняюцца прыкладна раз у 2 зямныя гады.[40] Да 2016 года MER-B перажыў сем марсіянскіх зім, падчас якіх колькасць даступнай энергіі падае, з-за чаго марсаход пазбягае працэсаў, якія спажываюць шмат энергіі.[40] Падчас першай зімы ўзровень генерацыі знізіўся да менш чым 300 Вт·гадз у дзень на працягу двух месяцаў, але пазнейшыя зімы былі не такімі суровымі.[40]

Іншым фактарам які памяншае даступную энергію з’яўляецца запыленасць атмасферы, асабліва падчас пылавых бур.[41] Пылавыя буры здараюцца даволі часта, калі Марс знаходзіцца бліжэй да Сонца.[41] Глабальныя пылавыя буры ў 2007 г. настолькі знізілі ўзровень генерацыі электрычнасці Opportunity і Spirit, што марсаходы маглі працаваць толькі некалькі хвілін кожны дзень.[41] З-за пылавых бур Opportunity перайшоў у рэжым сну 12 чэрвеня 2018 года[42][43], але так і не выйшаў на сувязь пасля заканчэння буры ў пачатку кастрычніка.[24]

Адкрыцці[правіць | правіць зыходнік]

Heat Shield Rock, першы знойдзены на Марсе метэарыт.

Opportunity прадставіў істотныя доказы ў падтрымку асноўных навуковых мэтаў місіі: пошук і характарыстыка шырокага спектру горных парод і рэгаліту, якія ўтрымліваюць падказкі аб мінулай актыўнасці вады на Марсе. У дадатак да даследавання вады, Opportunity таксама рабіў астранамічныя і атмасферныя назіранні.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Марсаход мог рабіць здымкі рознымі камерамі, але толькі камера PanCam мела магчымасць фатаграфаваць з выкарыстаннем розных каляровых фільтраў. Панарамныя віды звычайна складаюцца са здымкаў PanCam. Да 3 лютага 2018 г. Opportunity даслаў на Зямлю 224 642 выявы.[44][45]

Панарама кратара Фрам, 23 красавіка 2004 года
Панарама кратара Фрам, 23 красавіка 2004 года
Апошняя панарама, знятая Opportunity цягам мая—чэрвеня 2018 года, напярэдадні пылавой буры што адключыла марсаход.
Апошняя панарама, знятая Opportunity цягам мая—чэрвеня 2018 года, напярэдадні пылавой буры што адключыла марсаход.
Панарама каманды марсахода Opportunity зробленая "Dusty" – тэставай копіяй марсахода на Зямлі (6 верасня 2018).
Панарама каманды марсахода Opportunity зробленая "Dusty" – тэставай копіяй марсахода на Зямлі (6 верасня 2018).


Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Map of Mars
Інтэрактыўная карта відарысаў  (англ.) глабальнай тапаграфіі Марса  (англ.), са слоем адзнак месцазнаходжанняў Марсаходаў і пасадачных апаратаў  (англ.). Афарбоўка асноўнай карты паказвае адносны вышыні паверхні Марса.
Націскная выява: Націсканне на подпісы адкрые дадатковыя артыкулы.
Легенда:      Актыўныя (белы абрыс, ※)     Неактыўныя     Планаваныя (штрыхавы абрыс, ⁂)
Кратар Брэдберы
Deep Space 2
Mars Polar Lander
Персевіранс
Скіапарэлі
Спірыт
Вікінг-1


Зноскі

  1. а б в Launch Event Details – When did the Rovers Launch?. Архівавана з першакрыніцы February 18, 2009. Праверана April 25, 2009.
  2. а б в Nelson, Jon. Mars Exploration Rover – Opportunity. NASA. Архівавана з першакрыніцы January 24, 2014. Праверана February 2, 2014.
  3. а б Staff. Mapping the Mars Roversnd' Landing Sites. Esri. Архівавана з першакрыніцы May 4, 2014. Праверана May 4, 2014.
  4. Malik. Mars Dust Storm 2018: How It Grew & What It Means for the Opportunity Rover. space.com. Future.plc (21 чэрвеня 2018). Праверана February 14, 2019.
  5. Rayl. The Mars Exploration Rovers Update: Dust Storm Wanes, Opportunity Sleeps, Team Prepares Recovery Strategy. planetary.org. Planetary Society (1 жніўня 2018). Праверана February 14, 2019.
  6. Agle, D.C.; Brown, Dwayne; Wendel, JoAnna (February 13, 2019). "NASA's Opportunity Rover Mission on Mars Comes to End". NASA. Праверана February 14, 2019.
  7. Amos. Nasa calls time on silent Opportunity Mars rover. BBC (13 лютага 2019). Праверана February 14, 2019.
  8. Greicius, Tony (September 24, 2018). "Opportunity Emerges in a Dusty Picture". NASA. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2018. Праверана 14 жніўня 2023.
  9. Greicius, Tony (October 29, 2018). "Update on Opportunity Rover Recovery Efforts". NASA. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 14 жніўня 2023.
  10. а б в "NASA's Opportunity Rover Mission on Mars Comes to End". NASA. February 13, 2019.
  11. Objectives - NASA. mars.nasa.gov. Праверана 23 April 2023.
  12. Mars Exploration Rover Mission Science Objectives. mars.nasa.gov. Праверана February 19, 2021.
  13. Opportunity Update Archive. NASA/JPL. Архівавана з першакрыніцы May 7, 2009. Праверана May 4, 2009.
  14. Harwood. Opportunity launched to Mars. Spaceflight Now (8 ліпеня 2003). Архівавана з першакрыніцы January 25, 2016. Праверана December 18, 2015.
  15. Mars Rover Opportunity - Mars Missions - NASA Jet Propulsion Laboratory. NASA Jet Propulsion Laboratory (JPL).
  16. Dvorsky. The Enduring Mystery of the Martian 'Blueberries' Discovered by Opportunity Rover. Gizmodo (15 лютага 2019). Праверана February 15, 2019.
  17. 'Endurance Crater' Overview (англ.). NASA Jet Propulsion Laboratory (11 верасня 2004). Праверана 27 снежня 2022.
  18. JPL. Mars Exploration Rover Mission: Press Releases. NASA (19 студзеня 2005). Праверана 27 снежня 2022.
  19. NASA – NASA Mars Rover Arrives at New Site on Martian Surface. Nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы June 6, 2012. Праверана July 15, 2012.
  20. Mars Exploration Rover Mission: All Opportunity Updates. nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы August 30, 2015. Праверана January 5, 2017.
  21. Opportunity Updates. Архівавана з першакрыніцы October 12, 2012. Праверана November 20, 2014.
  22. O'Neill, Ian. Mars Rover Opportunity Suffers Worrying Bouts of 'Amnesia'. Web article. Discovery News (29 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы December 30, 2014. Праверана December 31, 2014.
  23. Opportunity Update Archive, sols 4024–4029, May 20, 2015–May 25, 2015. Архівавана з першакрыніцы August 30, 2015. Праверана July 2, 2015.
  24. а б в Mars Exploration Rover Mission: All Opportunity Updates. mars.nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы March 25, 2018. Праверана February 10, 2018.
  25. а б Opportunity Rover Still Silent on Mars, 4 Months After Epic Dust Storm Began Архівавана {{{2}}}..
  26. Torbet. NASA makes last-ditch attempt to revive dormant Mars rover Opportunity (англ.). digitaltrends.com. Designtechnica Corporation (26 студзеня 2019). — «Now NASA scientists are trying a last-ditch attempt to contact the rover based on three unlikely but possible scenarios: that the rover's primary X-band radio has failed, that both the primary and secondary X-band radios have failed, or that the rover's internal clock has become offset. The team is commanding the rover to switch to its backup X-band radio and to reset its clock to counteract these possibilities.»  Праверана January 27, 2019.
  27. Mars Exploration Rover Mission: All Opportunity Updates. mars.nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы March 25, 2018. Праверана February 10, 2019.
  28. Oppy. #OppyPhoneHome Update Tonight, we'll make our last planned attempts to contact Opportunity. The solar-powered rover last communicated on June 10, 2018, as a planet-wide dust storm swept across Mars. (12 лютага 2019).
  29. "NASA's Mars Rover Opportunity Concludes a 15-Year Mission". The New York Times.
  30. MERB Notebook - Opportunity Mars Rover data. an.rsl.wustl.edu. Праверана February 18, 2019.
  31. Mars Exploration Rover Mission: The Mission. marsrovers.jpl.nasa.gov.
  32. The Rover's "Brains" - NASA. mars.nasa.gov. Праверана 23 April 2023.
  33. The Rover's Temperature Controls - NASA. mars.nasa.gov. Праверана 23 April 2023.
  34. The Rover's Antennas - NASA. mars.nasa.gov. Праверана 23 April 2023.
  35. The Rover's "Eyes" and Other "Senses" - NASA. mars.nasa.gov. Праверана 23 April 2023.
  36. The Rover's "Arm" - NASA. mars.nasa.gov. Праверана 23 April 2023.
  37. а б Mars Exploration Rover Mission: Technology. nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы December 28, 2016. Праверана January 5, 2017.
  38. Power. Архівавана з першакрыніцы January 18, 2017. Праверана September 20, 2018.
  39. Mars Exploration Rover Mission: All Opportunity Updates. nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы February 1, 2017. Праверана January 5, 2017.
  40. а б в mars.nasa.gov. Mars Rover Opportunity Busy Through Depth of Winter – Mars News. nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы July 26, 2016. Праверана January 5, 2017.
  41. а б в Europe's ExoMars mission arrives in the middle of dust season. phys.org. Архівавана з першакрыніцы November 30, 2016. Праверана January 5, 2017.
  42. NASA’s Opportunity rover is in a deep sleep on Mars — but there’s hope it will wake up again Архівавана {{{2}}}..
  43. Malik. "As Massive Storm Rages on Mars, Opportunity Rover Falls Silent". Scientific American (Space.com). {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  44. Truong. Mars Exploration Rover. nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы November 10, 2013. Праверана November 20, 2013.
  45. Opportunity Rover Celebrates 5,000 Days on Mars. Space.com (16 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы February 17, 2018. Праверана February 17, 2018.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]