Марсаход

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марсаход NASA Curiosity, сэлфі, 2015 год

Марсаходпланетаход, прызначаны для перамяшчэння па паверхні Марса. Марсаходы маюць шэраг пераваг перад стацыянарнымі пасадачнымі апаратамі: яны даследуюць больш тэрыторыі, іх можна накіроўваць да цікавых аб’ектаў, яны могуць размяшчацца на сонечных месцах каб перажыць зімовыя месяцы ў больш спрыяльных умовах, і яны могуць пашыраць веды аб тым, як ажыццяўляць звышдалёкае кіраванне рабатызаваным транспартным сродкам. Яны служаць іншым мэтам, чым арбітальныя касмічныя станцыі, такія як Mars Reconnaissance Orbiter. Больш сучаснай распрацоўкай ідэі іншапланетнай рухомай даследчай станцыі з’яўляецца марсіянскі верталёт.

На жнівень 2023 года налічваецца шэсць марсаходаў, што паспяхова працавалі на Марсе. Першымі пяццю былі створаныя Лабараторыяй рэактыўнага руху (па даце марсіянскай пасадкі): Sojourner (1997), Spirit (2004–2010), Opportunity (2004–2018), Curiosity (з 2012) і Perseverance (з 2021). Шосты, Zhurong (з 2021), створаны Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленнем.

24 студзеня 2016 года NASA паведаміла, што актуальнымі даследаваннямі Марса, для якіх будуць выкарыстоўваць Opportunity і Curiosity, будзе пошук доказаў існавання ў мінулым жыцця на Марсе, у тым ліку біясферы, заснаванай на аўтатрофных, хематрофных або хемалітааўтатрофных мікраарганізмах, а таксама старажытнай вады, у тым ліку рэчна-азёрных асяроддзяў(раўніны, якія суадносяцца з існаваўшымі ў мінулым старажытнымі рэкамі або азёрамі), якія маглі быць прыдатнымі для жыцця.[1][2][3][4][5] Зараз асноўнай задачай NASA з'яўляецца пошук доказаў прыгоднасці для пражывання, тафанаміі (звязанай з выкапнямі) і арганічнага вугляроду на Марсе.[1][6]

Савецкія зонды «Марс-2» і «Марс-3» былі фізічна з’яднаныя з пасадачным модулем праз кабель; Sojourner залежаў ад свайго пасадачнага модуля Mars Pathfinder для сувязі з Зямлёй; Opportunity, Spirit і Curiosity створаны цалкам самастойнымі. Па стане на жнівень 2023 года Curiosity па-ранейшаму актыўны, у той час як Spirit, Opportunity і Sojourner ужо выйшлі з ладу, выканаўшы свае місіі. 18 лютага 2021 года на Марс паспяхова сеў найноўшы амерыканскі марсаход Perseverance. 14 мая 2021 года кітайскі марсаход Zhurong стаў першым неамерыканскім марсаходам, які паспяхова працаваў на Марсе.

Місіі[правіць | правіць зыходнік]

На Марс было адпраўлена некалькі марсаходаў:

Rover and lander captured by HiRISE from NASA's MRO on June 6, 2021
Марсаход і пасадачны модуль Zhurong, зняты з АМС MRO 6 чэрвеня 2021 г.

Актыўныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Perseverance, марсаход НАСА, заснаваны на паспяховай канструкцыі Curiosity. Запушчаны 30 ліпеня 2020 года, сеў на Марс 18 лютага 2021 года.[16] Разам з марсаходам быў дастаўлены марсіянскі верталёт Ingenuity.

Скончаныя[правіць | правіць зыходнік]

Sojourner з’яжджае з пасадкавага модуля Mars Pathfinder на паверхню Марса
Параўнанне адлегласцей, пройдзеных рознымі марсаходамі
  • Sojourner, марсаход місіі Mars Pathfinder, сеў на Марс 4 ліпеня 1997 года. Сувязь з ім была страчана 27 верасня 1997 года. Sojourner праехаў крыху больш за 100 метраў.[17]
  • Spirit (MER-A) з місіі Mars Exploration Rover, запушчаны 10 чэрвеня 2003 года[18] і сеў на Марс 4 студзеня 2004 года. Прапрацаваўшы на 6 год даўжэй першапачаткова запланаванага, Spirit праехаў дыстанцыю ў 7,73 км пакуль яго колы не захраслі ў пяску.[19] Апошняя паспяховая сувязь з марсаходам сталася 22 сакавіка 2010 года, і НАСА спыніла спробы аднаўлення сувязі 25 мая 2011 года.[20]
  • Opportunity (MER-B) з місіі Mars Exploration Rover, запушчаны 7 ліпеня 2003 года[18] і сеў на Марс 25 студзеня 2004 года. Opportunity перасягнуў папярэднія рэкорды даўжыні працы прапрацаваўшы 5352 сол (5498 зямных дзён ад пасадкі да сканчэння работы; 15 зямных, ці 8 марсіянскіх год) і праехаўшы 45,16 км. Апошняя сувязь адбылася 10 чэрвеня 2018 года, калі пылавая бура заблакавала сонечны свет, неабходны для зарадкі батарэй марсахода.[21] Пасля тысяч спроб аднавіць працу марсахода, НАСА абвясціла пра канец місіі 13 лютага 2019 года.
  • Zhurong запушчаны разам з Tianwen-1 23 ліпеня 2020 года, і сеў на Марс 14 мая 2021 года ў паўднёвым рэгіёне раўніны Утопіі, пачаўшы аўтаномную працу 22 мая 2021 года.[22][23] Створаны з разлікам на 90 сол працы (93 зямных дні),[24] Zhurong адпрацаваў 347 сол (356.5 дзён) і агулам праехаў 1921 метр па Марсе.[25] 20 мая 2022 года марсаход быў выключаны з-за надыходзячай пылавой буры і марсіянскай зімы,[26][27] але пасля, з-за нечакана вялікай таўшчыні пылу на сонечных панэлях, марсаход перастаў зараджацца. 25 красавіка 2023 года было абвешчана, што хутчэй за ўсё марсаход не зможа быць уключаны.[28]

Няўдалыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Марс 2 з марсаходам ПрОП-М, разбіўся 27 снежня 1971 года падчас няўдалай пасадкі. Марс 2 і 3 былі місіямі з ідэнтычнымі 4.5кг марсаходамі. Да адметнасцяў марсаходаў ПрОП-М можна аднесці іх спосаб руху, бо яны мусілі крочыць на лыжах.[29]
  • Марс 3 з марсаходам ПрОП-М, паспяхова сеў на Марс 2 снежня 1971 года. Праз 110 секунд пасля пасадкі адбылася страта сувязі пасадачнага модуля з Зямлёй, якую так і не атрымалася аднавіць.[29] Верагодна гэта здарылася з-за надзвычайна моцнай пылавой буры.

Запланаваныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Сумесная місія Еўрасаюза і Расіі ЭкзаМарс з марсаходам Rosalind Franklin была тэхнічна гатовая да запуску ў сакавіку 2022 года з запланаваным запускам у верасні 2022 года, але з-за разрыву супрацоўніцтва з Раскосмасам узнікла затрымка з-за неабходнасці знайсці іншую ракету для місіі.[30]

Прапанаваныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Марсаход Melos японскага касмічнага агенцтва планавалася запусціць у 2022 годзе, але навін аб праекце няма з 2015 года.
  • NASA Mars Geyser Hopper
  • Індыйскае касмічнае агенцтва прапанавала зрабіць марсаход часткай місіі Mangalyaan-3, што запланавана на 2030 год.[31]

Месцы пасадак на Марс[правіць | правіць зыходнік]

Месцы пасадак спускальных апаратаў і марсаходаў на Марс (станам на 16 снежня 2020 г.)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Grotzinger, John P. (January 24, 2014). "Introduction to Special Issue - Habitability, Taphonomy, and the Search for Organic Carbon on Mars". Science. 343 (6169): 386–387. Bibcode:2014Sci...343..386G. doi:10.1126/science.1249944. PMID 24458635.
  2. Various (January 24, 2014). "Special Issue - Table of Contents - Exploring Martian Habitability". Science. 343 (6169): 345–452. Праверана 24 January 2014.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: ужыванне параметра authors (link)
  3. Various (January 24, 2014). "Special Collection - Curiosity - Exploring Martian Habitability". Science. Праверана January 24, 2014.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: ужыванне параметра authors (link)
  4. Grotzinger, J.P. et al. (January 24, 2014). "A Habitable Fluvio-Lacustrine Environment at Yellowknife Bay, Gale Crater, Mars". Science. 343 (6169): 1242777. Bibcode:2014Sci...343A.386G. CiteSeerX 10.1.1.455.3973. doi:10.1126/science.1242777. PMID 24324272. S2CID 52836398.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: ужыванне параметра authors (link)
  5. Planetary Scientists Have Created a Map of Mars' Entire Ancient River Systems (англ.). Universe Today (30 снежня 2020). Праверана 31 снежня 2020.
  6. Changela, Hitesh G.; Chatzitheodoridis, Elias; Antunes, Andre; Beaty, David; Bouw, Kristian; Bridges, John C.; Capova, Klara Anna; Cockell, Charles S.; Conley, Catharine A.; Dadachova, Ekaterina; Dallas, Tiffany D. (December 2021). "Mars: new insights and unresolved questions". International Journal of Astrobiology [англійская]. 20 (6): 394–426. arXiv:2112.00596. Bibcode:2021IJAsB..20..394C. doi:10.1017/S1473550421000276. ISSN 1473-5504. S2CID 244773061.
  7. Mars Science Laboratory Launch(недаступная спасылка) (26 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2017. Праверана 26 лістапада 2011.
  8. NASA Launches Super-Size Rover to Mars: 'Go, Go!'. New York Times (26 лістапада 2011). Праверана 26 лістапада 2011.
  9. USGS. Three New Names Approved for Features on Mars. USGS (16 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 July 2012. Праверана 28 May 2012.
  10. NASA Staff. 'Mount Sharp' on Mars Compared to Three Big Mountains on Earth(недаступная спасылка). NASA (27 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2017. Праверана 31 March 2012.
  11. Agle. 'Mount Sharp' On Mars Links Geology's Past and Future(недаступная спасылка). NASA (28 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2017. Праверана 31 March 2012.
  12. Staff. NASA's New Mars Rover Will Explore Towering 'Mount Sharp'. Space.com (29 сакавіка 2012). Праверана 30 March 2012.
  13. Webster. NASA's Next Mars Rover To Land At Gale Crater. NASA JPL (22 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 22 ліпеня 2011.
  14. Chow. NASA's Next Mars Rover to Land at Huge Gale Crater. Space.com (22 ліпеня 2011). Праверана 22 ліпеня 2011.
  15. Amos, Jonathan (22 July 2011). "Mars rover aims for deep crater". BBC News. Праверана 2011-07-22.
  16. "Nasa's Perseverance rover lands on Mars". 18 February 2021. Праверана 2021-02-18.
  17. Sojourner. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2015.
  18. а б Mars Exploration (10 жніўня 2012). Праверана 10 жніўня 2012.
  19. "Good moves on Mars". {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2010. Праверана 12 жніўня 2023.
  20. "NASA Concludes Attempts To Contact Mars Rover Spirit". {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2011. Праверана 12 жніўня 2023.
  21. Mars Exploration Rover Mission: All Opportunity Updates. mars.nasa.gov. Праверана 31 October 2018.
  22. Gebhardt. China, with Tianwen-1, begins tenure at Mars with successful orbital arrival (10 лютага 2021).
  23. First Chinese Mars probe successfully landed with a rover. www.golem.de.
  24. Jones. China's Zhurong Mars rover scopes out dunes on journey south. Space.com (30 ліпеня 2021).
  25. China's Mars rover Zhurong is hunkering down for its 1st Red Planet winter. Space.com (11 мая 2022).
  26. Mallapaty, Smriti (20 January 2023). "What's happened to China's first Mars rover?". Nature [англійская]. doi:10.1038/d41586-023-00111-3. PMID 36670252. S2CID 256056375. Праверана 10 February 2023. {{cite journal}}: Праверце значэнне |s2cid= (даведка)
  27. Cheung. China's Mars Rover Has Not Moved Since September, NASA Images Revealed. Vice News (13 сакавіка 2023).
  28. Hart. China's Mars rover is stuck sleeping after harsh martian winter. Forbes (25 красавіка 2023).
  29. а б Mars 2 Lander. NASA NSSDC. Праверана 25 чэрвеня 2008.
  30. Rover ready – next steps for ExoMars (англ.). www.esa.int. Праверана 23 красавіка 2022.
  31. Neeraj Srivastava; S. Vijayan; Amit Basu Sarbadhikari (2022-09-27). Future Exploration of the Inner Solar System: Scope and the Focus Areas. Planetary Sciences Division (PSDN), Physical Research Laboratory – via ISRO Facebook Panel Discussion, Mars Orbiter Mission National Meet.