Аляксандрас Гудайціс-Гузявічус
Аляксандрас Гудайціс-Гузявічус | |
---|---|
Aleksandras Augusto Gudaitis-Guzevičius | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандрас Гудайціс |
Псеўданімы | Броліс |
Дата нараджэння | 12 (25) мая 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1969[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | раман, аповесць, апавяданне, п'еса |
Мова твораў | літоўская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксандрас Гуда́йціс-Гузя́вічус (літ.: Aleksandras Gudaitis-Guzevičius; 25 мая 1908, Масква — 18 красавіка 1969) — літоўскі пісьменнік. Народны пісьменнік Літвы (1968). Заслужаны дзеяч мастастаў Літвы (1954). Член ВКП(б) з 1927 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандрас Гудайціс нарадзіўся 12 (25) мая 1908 года ў Маскве ў сям'і рабочага. У 1922 годзе ён скончыў сярэднюю школу і разам з сям'ёй пераехаў у Літву, дзе да 1925 года вучыўся ў гімназіі. У 1925—1931 гадах працаваў у камсамольскіх і прафсаюзных арганізацыях і ў рэдакцыі часопіса «Balsas» («Голас»). Друкаваўся з 1928 года. У кастрычніку 1931 года быў арыштаваны за падпольную працу і праседзеў у турме да лютага 1933 года. У 1938—1939 гадах вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў у рэдакцыі ліберальнай газеты «Laikas» («Час»).
У 1938—1939 гадах быў вольным слухачом Каўнаскага і Вільнюскага ўніверсітэтаў. У 1956 годзе завочна скончыў 3 курсы Маскоўскага літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. У кастрычніку 1939 года быў арыштаваны і сасланы.
У чэрвені 1940 года пасля ўваходжання РСЧА ў Літву і падзення нацысцкага рэжыму А. Гудайціс быў прызначаны віцэ-міністрам унутраных спраў, затым да 1945 года быў наркамам унутраных спраў і наркамам дзяржаўнай бяспекі Літоўскай ССР. Генерал-маёр (1945). Член Бюро ЦК ВКП(б) Літвы (1940—1945).
У 1945—1947 гадах быў старшынёй Камітэта па справах культурна-асветных устаноў пры ЗМ Літоўскай ССР. У 1945—1950 гадах працаваў дырэктарам ДВМЛ Літоўскай ССР. Міністр культуры Літоўскай ССР (1953—1955). Член кіраўнітцва СП СССР з 1955 года. Дэпутат ВС СССР 1-га (1941—1946) і 4-га (1954—1958) скліканняў.
А. А. Гудайціс-Гузявічус памёр 18 красавіка 1969 года. Пахаваны ў Вільнюсе на Антакальніскіх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першая кніга — зборнік нарысаў і апавяданняў «Сцяганосец» (Мінск, 1935). Гістарычныя раманы «Праўда каваля Ігнотаса» (т. І—2, 1948—49, Дзяржаўная прэмія Літвы 1951 года), «Браты» (т. 1—4, 1951—55), «Змова» (т. І—2, 1964—65, Дзяржаўная прэмія Літвы 1967 года) — аб рэвавалюцыйных падзеях 1918—20. Аўтар п'ес «Нябачная зброя» (1958), «Паядынак» (1961), кнігі навел «Цёмная ночанька» (1958), аўтабіяграфічнай аповесці «Чорная тарпеда» (1966).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гудайціс-Гузявічус Аляксандрас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Літвы
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі СССР
- Драматургі Літвы
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Народныя пісьменнікі Літоўскай ССР
- Дзяржаўныя дзеячы Літвы
- Намеснікі міністра Літвы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання