Перайсці да зместу

Аляксандра Мікалаеўна Чарадкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Мікалаеўна Чарадкова
руск.: Александра Николаевна Чередкова
Дата нараджэння 9 мая 1913(1913-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 1980[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1960)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»

Аляксандра Мікалаеўна Чарадко́ва[2] (руск.: Александра Николаевна Чередкова; 9 мая 19131980[3]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1962).

Нарадзілася ў вёсцы Углынь Маскоўскай губерні (зараз у Рузскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі). У 1931 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны тэхнікум Прафінтэрна[4], у 1935 годзе — Ленінградскі ветэрынарны інстытут (сучасная Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Да 1937 года працавала ветэрынарным урачом на 16-м конным заводзе імя С. М. Будзённага. З 1939 года праходзіла навучанне ў аспірантуры Ленінградскага ветэрынарнага інстытута пры кафедры нармальнай фізіялогіі. Была прызваная на службу ў Чырвоную Армію ў якасці начальніка ветэрынарнай службы 79-га стралковага палка 123-й дывізіі. Пасля звальнення са службы ў канцы 1940 года вярнулася да навучання ў аспірантуры і абараніла дысертацыю на званне кандыдата навук. Зноў бы прызваная на службу у Чырвоную Армію на пасаду выкладчыка ваенна-ветэрынарнага вучылішча. У 1944—1961 гадах у Ленінградскім ветэрынарным інстытуце[2]. У 1958 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фізіялогія стрававання сельскагаспадарчых жывёл». У 1961—1970 гадах А. М. Чарадкова працавала ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, узначальвала кафедру нармальнай і паталагічнай фізіялогіі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. М. Чарадкова займалася даследаваннямі абмену рэчываў, стрававання сабак, свіней, авечак і іншых жывёл, вугляводна-ліпіднага абмену і малочнай прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы. Прапанавала радыяметрычны метад вывучэння функцыі шчытападобнай залозы ў свіней.

Пад кіраўніцтвам А. М. Чарадковай абаранілі кандыдацкія дысертацыі В. К. Гусакоў, Ю. Нікіцін, У. А. Целяпнёў, А. І, Караваеў, А. І. Кіеня, Ф. Б. Фалкіна[4].

Зноскі