Аляксандра Юр’еўна Данілава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандра Юр'еўна Данілава)
Аляксандра Юр’еўна Данілава
Дата нараджэння 27 сакавіка 1927(1927-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 2001(2001-01-11) (73 гады)
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Аляксандра Юр’еўна Дані́лава (у дзявоцтве Папова; 27 сакавіка 1927, г. Гадзяч, Украіна — 11 студзеня 2001) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1970). Жонка архітэктара Віталя Данілава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка ў гонар стваральнікаў ансамблю вул. Кірава

Скончыла Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1951 годзе. З 1951 года — архітэктар, галоўны архітэктар майстэрні, праектаў у Інстытуце «Віцебскграмадзянпраект»[1][2].

Член Саюза архітэктараў СССР[2] з 1957 года.

Пражывала ў Віцебску па адрасе вуліца Гогаля, 8[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Забудова Цэнтральнай плошчы ў Наваполацку

Асноўныя работы ў Віцебску: будынкі прафтэхвучылішча бытавога абслугоўвання (1956) і электратэхнікума сувязі (1957, у суаўтарстве), забудова вуліцы Кірава (19531958), плошчы Перамогі (1974), цэнтральных і паўднёвых раёнаў (1973), плошчы Тысячагоддзя Віцебска (1975), мікрараёўнаў Юбілейны (1976), Поўдзень-6 (1980)[1], забудова жылых мікрараёнаў у Наваполацку, Оршы (19641986)[3]. Адзін з аўтараў генпланаў Полацка і Наваполацка (1964), Віцебска (1966), Оршы (1968)[1], праекта дэталёвай планіроўкі горада Віцебска[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны архітэктар БССР (1970). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), за працоўныя дасягненні; медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); граматай Вярхоўнага Савета БССР (1963). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР за праект Віцебскага ўсходняга прамвузла (1971, з І. І. Некрашэвічам)[3], «Ветэран працы» прадпрыемства[2].

Зноскі

  1. а б в Данілава Аляксандра Юр’еўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  2. а б в г д Данилова Александра Юрьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б Данилова Александра Юрьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]