Аляксандр Іванавіч Чарныш
Аляксандр Іванавіч Чарныш | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1917 ці 15 мая 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1944 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Іванавіч Чарныш (15 мая 1917, вёска Кромавічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 29 чэрвеня 1944, Бабруйскі раён) — Герой Савецкага Саюза (24.3.1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1935 годзе. З 1938 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г. і савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З чэрвеня 1941 г. на Ленінградскім, Закаўказскім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Капітан, камандзір стралковай роты А. Чарныш вызначыўся 28-29 чэрвеня 1944 г. пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 29 чэрвеня 1944 г. рота А. Чарныша, прарваўшыся ў тыл праціўніка, захапіла ўчастак шашы Бабруйск—Мінск. Было адбіта 14 контратак, узятыя ў палон 80 гітлераўцаў. А. Чарныш загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Чарніца Бабруйскага раёна.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Помнікі А. І. Чарнышу ў аграгарадку Бярозкі Докшыцкага раёна і горадзе Докшыцы[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 239.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 239.
- Черныш Александр Иванович // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 2. — М., 1988. — С. 726.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Іванавіч Чарныш на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Бабруйскім раёне
- Пахаваныя ў Бабруйскім раёне
- Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баі
- Капітаны СССР