Аляксандр Ігаравіч Кучараў
Поўнае імя | Аляксандр Ігаравіч Кучараў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 студзеня 1995[1][2] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Кучараў (нар. 22 студзеня 1995, Слуцк) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, у 2011 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», стаў выступаць за дубль клуба. Ужо на наступны сезон трывала замацаваўся ў рэзервовай камандзе.
Перад сезонам 2015 быў пераведзены ў асноўную каманду дынамаўцаў, разам з ёй адпраўляўся на перадсезонныя зборы ў Турцыю. 4 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне матчу супраць «Тарпеда-БелАЗ» (4:0), аднак больш у сезоне не з’яўляўся ў складзе асноўнай каманды, выступаючы за дубль. 22 ліпеня 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Бярозу-2010»[4], дзе ў асноўным выхадзіў на замену ў канцы матчу.
У студзені 2016 года, пакінуўшы «Дынама», перайшоў у «Віцебск»[5]. У складзе «Віцебска» таксама гуляў у асноўным за дубль. У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[6], дзе стаў іграком асновы, у 14 матчах забіў 5 галоў. Па заканчэнні сезону вярнуўся ў «Віцебск»[7]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезону 2017, але ў сакавіку кантракт з паўабаронцам быў разарваны[8].
Пасля зыходу з «Віцебска» далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім у выніку падпісаў трохгадовы кантракт[9]. У сезоне 2017 у асноўным толькі выхадзіў на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[10].
У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак сезон 2018 пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». У лютым 2019 года стаў іграком «Оршы»[11], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў.
У студзені 2020 года папоўніў склад «Нафтана»[12].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы, усяго правёў за зборную два матчы ў 2014 годзе.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2012 | дубль | Дынама | ![]() |
28 | 6 |
2013 | дубль | Дынама | ![]() |
26 | 4 |
2014 | дубль | Дынама | ![]() |
30 | 6 |
2015 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2015 (2) | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
12 | 1 |
2016 (1) | Д1 | Віцебск | ![]() |
1 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Орша | ![]() |
14 | 5 |
2017 | Д2 | Тарпеда | ![]() |
15 | 1 |
2018 | Д2 | Хімік | ![]() |
17 | 2 |
2019 | Д2 | Орша | ![]() |
28 | 6 |
2020 | Д2 | Нафтан | ![]() |
Зноскі
- ↑ Aleksandr Kucherov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleksandr Kucherov // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_kucherov/
- ↑ Кучеров на правах аренды перешел из минского «Динамо» в «Березу-2010»
- ↑ Александр Кучеров сменил минское "Динамо" на "Витебск"
- ↑ Кучеров и Волков перешли в «Оршу»
- ↑ Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду
- ↑ Команда отправилась на сбор в Турцию (ОБНОВЛЕНО)
- ↑ Александр Кучеров подписал трехлетний контракт с минским "Торпедо"
- ↑ Минское "Торпедо" рассталось с Кучеровым
- ↑ Пять человек подписали контракты с "Оршей"
- ↑ Кучеров сменил "Оршу" на "Нафтан"