Аляксандр Аляксандравіч Шагойка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Шагойка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Шагойка
Нарадзіўся 27 ліпеня 1980(1980-07-27)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Іслач
Нумар 2
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 Сцяг Беларусі Рэал (Мінск) 1 (0)
1999 — 2002 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 86 (4)
1999   Сцяг Беларусі Бярэзіна (Бабруйск) 6 (1)
2003 — 2007 Сцяг Беларусі Гомель 130 (2)
2008 — 2009 Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 28 (0)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Гомель 11 (0)
2010   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 6 (0)
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 143 (2)
2016 — Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 79 (6)
Нацыянальная зборная**
1999 — 2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 13 (0)
2006 Сцяг Беларусі Беларусь 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Аляксандр Шагойка (нар. 27 ліпеня 1980, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Мінску, потым гуляў у Бабруйску і Гомелі, правёў два сезоны на Украіне.

З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», з 2011 года з’яўляўся яе капітанам. У камандзе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У снежні 2013 падоўжыў кантракт з «Белшынай» на два гады[2]. Выдатна правёў сезон 2015, у якім адгуляў ад пачатку да канца ўсе матчы чэмпіянату, дапамог «Белшыне» заняць высокае чацвёртае месца, а сам з 8 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Шагойкам[3]. 4 лютага было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў «Іслач»[4]. У складзе «Іслачы» стаў асноўным апорным паўабаронцам, па выніках сезону быў прызнаны найлепшым іграком каманды[5].

У студзені 2017 года цікавасць да Шагойкі праяўляў «Слуцк», аднак абаронца падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6]. У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы, спачатку ў якасці апорнага паўабаронцы, пазней стаў гуляць у абароне. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з клубам яшчэ на год[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Правёў чатыры гульні ў складзе нацыянальнай зборнай.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1998 Д3 Рэал Сцяг Беларусі 1 0
1999 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 18 1
2000 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 25 0
2001 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 20 3
2002 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 23 0
2003 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 29 0
2004 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 27 0
2005 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 25 2
2006 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 24 0
2007 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 25 0
2007/2008 (2) Д1 Крыўбас Сцяг Украіны 11 0
2008/2009 Д1 Крыўбас Сцяг Украіны 18 0
2009 (2) Д1 Гомель Сцяг Беларусі 11 0
2010 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 6 0
2011 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 32 0
2012 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 27 0
2013 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 29 0
2014 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 29 1
2015 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 26 1
2016 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 25 6
2017 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 27 0
2018 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 27 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]