Перайсці да зместу

Аляксандр Аляксеевіч Палканаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксеевіч Палканаў
руск.: Александр Алексеевич Полканов
Дата нараджэння 13 (25) мая 1888[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1963(1963-01-10)[2] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці дацэнт, выкладчык універсітэта, petrologist, геолаг, мінералог, навуковы работнік
Навуковая сфера геалогія, мінералогія, петраграфія
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ленінская прэмія

Аляксандр Аляксеевіч Палка́наў (руск.: Александр Алексеевич Полканов; 25 мая 1888, Кастрама — 10 студзеня 1963, Ленінград) — савецкі вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (1935)[6]. Акадэмік АН СССР (1943), прафесар (1930), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1959). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962).

А. А. Палканаў нарадзіўся ў горадзе Кастрама. У 1906 годзе скончыў гімназію. У 1906—1908 гг. вучыўся на Фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у 1908 годзе быў пераведзены ў Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1911 годзе па спецыяльнасці «геалогія і мінералогія». З 1911 года ў Пецярбургскім універсітэце. З 1916 года загадчык кафедры мінералогіі і прафесар Пермскага ўніверсітэта. З 1921 года А. А. Палканаў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце — дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай петралогіі. У 1939—1945 гг. дырэктар Інстытута зямной кары пры Ленінградскім універсітэце, у 1950—1963 гг. арганізатар і дырэктар лабараторыі дакембрыю АН СССР, у 1946—1950 гг. адзін з арганізатараў і старшыня Прэзідыума Карэльскага філіяла АН СССР.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. А. Палканаву належаць навуковыя працы па петралогіі інтрузійных парод Балтыйскага шчыта, Кольскага паўвострава і Украіны. Распрацаваў структурную класіфікацыю плутонаў. Сумесна з Э. К. Герлінгам распрацаваў калій-аргонавы метад вызначэнні ўзросту геалагічных фармацый. У 1915 годзе адкрыў жалезаруднае месцараджэнне ў Кольскім фіёрдзе[6]. Аўтар геалагічнай карты Кольскага паўвострава.

Сярод апублікаваных работ:

  • Геологические исследования на Кольском полуострове в 1917-27 гг., 1928;
  • Проблемы Кольского полуострова. — 1933 (у сааўтарстве);
  • Геология Карелии и Кольского полуострова. — 1947.

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні

[правіць | правіць зыходнік]

У гонар А. А. Палканава названая града ўзгоркаў у раёне Берага прынца Улафа ў Антарктыдзе[6].

Зноскі

  1. WorldCat EntitiesOCLC, Inc., 2022. Праверана 15 красавіка 2025.
  2. а б в Полканов Александр Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 32. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
  4. а б Фокин С. И. «Интерес мой к области генетики растет». Короткая жизнь зоолога Д.М. Дьяконова (1893–1923), «My Interest to the Field of Genetics Is Growing». The Short Life of Zoologist D.M. Diakonov (1893–1923) // Историко-биологические исследования — 2013. — Т. 5, вып. 4. — С. 23–43. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  5. Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 742. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
  6. а б в г д Полканов Александр Алексеевич // Кольская энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)