Перайсці да зместу

Аляксандр Андрэевіч Філімонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Андрэевіч Філімонаў
Дата нараджэння 9 мая 1918(1918-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 2007(2007-12-31) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19411946
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Аляксандр Андрэевіч Філімонаў (19182007) — старшы лейтэнант Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Аляксандр Філімонаў нарадзіўся 9 траўня 1918 года ў вёсцы Кучын (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў дзесяць класаў школы і два курсы Камуністычнага інстытута журналістыкі пры ЦК КП(б) БССР, пасля чаго пражываў у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці, загадваў аддзелам у мясцовай газеце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Філімонаў быў адпраўлены ў эвакуацыю і ў ліпені 1941 года прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча. З ліпеня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях неаднаразова быў паранены[1].

Да красавіка 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Аляксандр Філімонаў камандаваў танкавай ротай 55-га гвардзейскага танкавага палка 12-й гвардзейскай механізаванай брыгады 5-га гвардзейскага механізаванага корпуса 4-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся ў час Берлінскай аперацыі. 16 красавіка 1945 году рота Філімонава паспяхова пераправілася праз раку Нейсе, а праз два дні — праз Шпрэе. 1 мая 1945 года ў раёне гарадоў Лукенвальде і Беерыц яна, знаходзячыся на левым флангу мотастралковай брыгады, адбівала атаку нямецкай групоўкі, якая спрабавала прарвацца на захад, падбіўшы ўвогуле 15 танкаў і самаходных артылерыйскіх гармат. У тых баях разам з астатнімі падраздзяленнямі рота Філімонава знішчыла больш за 1000 салдат і афіцэраў праціўніка, яшчэ некалькі сотняў ўзяла ў палон[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі», гвардыі старшы лейтэнант Аляксандр Філімонаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 9088[1].

У 1946 годзе Філімонаў быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску. У 1949 годзе ён скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1952 годзе — аспірантуру, пасля чаго выкладаў у вышэйшых навучальных установах. З 1969 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР. З’яўляўся аўтарам вялікай колькасці падручнікаў, артыкулаў і манаграфій.

Памёр 31 снежня 2007 года, пахаваны ў мемарыяльным парку на плошчы Свабоды ў горадзе Карма[1].

Доктар гістарычных навук, прафесар. Ганаровы грамадзянін Кармы. Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.