Аляксандр Баршчэўскі
Аляксандр Баршчэўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Баршчэўскі |
Псеўданімы | Алесь Баршчэўскі |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1930 (90 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Баршчэўскі (псеўд. Алесь Баршчэўскі, 2 лістапада 1930, в. Бандары, Беластоцкае ваяводства) — беларускі паэт і літаратуразнавец[1]. Доктар філалагічных навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт у 1955. 3 1956 выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Я. Коласа 1906—1930 гадоў»; загадчык кафедрай беларускай філалогіі гэтага ўніверсітэта[1] з 1975. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» пры Галоўным праўленні Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
У 1975—2004 ён узначальваў аддзяленне Беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Супрацоўнічаў з Люблінскім каталіцкім універсітэтам і Універсітэтам Марыі Складоўскай-Кюры. У 1993 годзе атрымаў званне ганаровага доктара(руск.) бел. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. З 1993 года з'яўляецца старшынёй Цэнтральнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове(польск.) бел. ў Польшчы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкуецца з 1956 года. Як паэт дэбютаваў у зборніку «Рунь» (Беласток, 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Мінск, 1975), «Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Мінск, 1987). У паэзіі А. Баршчэўскага матывы вернасці роднай зямлі, мове, складаны і супярэчлівы духоўны свет сучасніка.
Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры (у штотыднёвіку «Ніва» і «Беларускім каляндар»)[1] і цыклу артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (1965—88), універсітэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры — фальклор» (1976), «Гісторыя беларускай літаратуры — пісьменнасць Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага» (1981) і інш. Пераклаў на польскую мову зборнік беларускіх народных казак «Д'ябальская скрыпка» (1973)[1] зборнік казак Міншчыны, Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны «Невычэрпны збан» (1976). Складальнік, аўтар прадмовы і біяграфічнага артыкула да кнігі Я. Купалы «Выбраныя паэтычныя творы» (Варшава, 1984), для якой пераклаў на польскую мову паэму «Яна і Я», а таксама вершы. Збірае, публікуе і даследуе беларускі фальклор Беласточчыны. Аўтар зборніка абразкоў, артыкулаў, дарожных нататак «3 пабачанага і перажытага» (Мінск, 1992).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Lesław M. Bartelski: Polscy pisarze współcześni, 1939—1991: Leksykon. Wydawn. Nauk. PWN. ISBN 83-01-11593-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
- Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Польшчы
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на польскую мову
- Перакладчыкі Польшчы
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Літаратуразнаўцы Польшчы
- Дактары філалагічных навук