Аляксандр Барысавіч Захарчук
Аляксандр Барысавіч Захарчук | |
Дата нараджэння: | 28 чэрвеня 1960 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Навуковае званне: | |
Член у: | |
Узнагароды: |
Аляксандр Барысавіч Захарчу́к (нар. 28 чэрвеня 1960, в. Вострава, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1977 годзе Галынкаўскую школу[1], у 1982 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Размеркаваўся ў Ленінград, але неўзабаве вярнуўся на Гродзеншчыну[2]. У 1982—1988 гадах працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама. У 1988—1989 гадах галоўны архітэктар калгаса «Камсамолец» Гродзенскага раёна. З 1989 года ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект», архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў праектнай майстэрні № 3[3].
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года. З 2011 года старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БСА. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2006)[3].
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы ў аўтарскіх калектывах і самастойна: «Адраджэнне комплексу Жыровіцкага манастыра» (праект), комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудак, комплексная рэканструкцыя цэнтра г. п. Мір, рэканструкцыя транспартнай развязкі па вул. Будзённага, рэканструкцыя Савецкай плошчы з транспартнымі падыходамі, рэканструкцыя старога моста цераз р. Нёман, рэканструкцыя пансіянат «Свіцязь», «Белгазпрамбанк» — усе ў Гродне, комплексная рэканструкцыя цэнтра г. Ліда, — сталіцы Дажынак—2010, цэнтр комплекснага аўтасэрвісу па вул. Суворава ў Гродне, рэканструкцыя з рэстаўрацыяй дома Мураўёва ў Гродне, плавальны басейн, спальны корпус аздараўленчага цэнтра Нацыянальнага банка РБ у заказніку «Азёры»[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999). Ганаровы будаўнік (2011)[3]. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017)[4].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Мае сястру Лілію Барысаўну Захарчук-Сідорку, якая з моманту адкрыцця СШ № 3 у Зэльве выкладала гісторыю, а з 2003 года ўзначаліла школьны гісторыка-краязнаўчы музей[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Галынкаўскай школе — 80!
- ↑ В чем заключено главное архитектурное достояние Зельвы? Объясняет наш земляк – главный архитектор института «Гродногражданпроект» Александр Захарчук
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Захарчук Александр Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- ↑ Прадстаўнікі Гродзеншчыны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. 22 чэрвеня 2017
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Захарчук Александр Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі» (Беларусь)
- Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Навагрудка
- Архітэктары Гродна