Аляксандр Браўн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Браўн
ням.: Alexander Carl Heinrich Braun
Дата нараджэння 10 мая 1805(1805-05-10)[1][2]
Месца нараджэння Рэгенсбург, Свяшчэнная Рымская імперыя
Дата смерці 29 сакавіка 1877(1877-03-29)[1][2] (71 год)
Месца смерці Берлін, Германская імперыя
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, брыёлаг, альголаг, міколаг, біёлаг, палеантолаг, батанік
Навуковая сфера біялогія, батаніка, мікалогія, палеанталогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Alexander Karl Heinrich Braun на Віківідах
Старонка на Віківідах

Аляксандр Карл Генрых Браўн (ням.: Alexander Carl Heinrich Braun[3] або ням.: Alexander Karl Heinrich Braun[3], або ням.: Alexander Braun[4], 10 мая 1805, г.Рэгенсбург, Германія29 сакавіка 1877) — нямецкі батанік, біёлаг, міколаг і палеантолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Гайдэльбергу (18241831) і Парыжы (18311832).

Прафесар Політэхнічнай школы ў Карлсруэ (18331846), прафесар і дырэктар Батанічнага саду ў Фрэйбургскім універсітэце (18461851), з 1851 года — у Берліне.

У 1869 годзе Браўн быў адным з заснавальнікаў Берлінскага таварыства антрапалогіі, этналогіі і гісторыі першабытнага грамадства.

Член Германскай акадэміі «Леапальдзіна», Парыжскай АН.

Аляксандр Браўн памёр у Берліне 29 сакавіка 1877 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Браўн спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобных, водарасцях, насенных раслінах, на акамянеласцях і на мікалогіі[3].

Аўтар навуковых прац па вывучэнні будовы і развіцця прэснаводных зялёных водарасцей, папарацепадобных; даследаваў партэнагенез і поліэмбрыянію ў раслін.

Прыхільнік параўнальнага і антагенетычнага кірункаў у марфалогіі. На падставе марфалагічных прыкмет прапанаваў сваю філагенетычную сістэму, якая легла ў аснову сістэм нямецкіх вучоных А.Эйхлера і А.Энглера.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1831: Untersuchung über die Ordnung der Schuppen an den Tannenzapfen.
  • 1842: Nachträgliche Mitteilungen über die Gattungen Marsilia und Pilularia.
  • 1850: Betrachtungen über die Erscheinung der Verjüngung in der Natur, insbesondere in der Lebens- und Bildungsgeschichte der Pflanze.
  • 1851: Betrachtungen über die Erscheinung der Verjüngung in der Natur, insbesondere in der Lebens- und Bildungsgeschichte der Pflanze.
  • 1852: Über die Richtungsverhältnisse der Saftströme in den Zellen der Characeen.
  • 1853: Das Individuum der Pflanze in seinem Verhältnis zur Spezies etc.
  • 1854: Über den schiefen Verlauf der Holzfaser und die dadurch bedingte Drehung der Stämme.
  • 1854: Über einige neue und weniger bekannte Krankheiten der Pflanzen, welche durch Pilze erzeugt werden.
  • 1854: Das Individuum der Species in seinem Verhältnis zur Pflanze.
  • 1855: Algarum unicellularium genera nova et minus cognita.
  • 1856: Über Chytridium, eine Gattung einzelliger Schmarotzergewächse auf Algen und Infusorien.
  • 1857: Über Parthenogenesis bei Pflanzen.
  • 1860: Über Polyembryonie und Keimung von Caelebogyne.
  • 1862: Über die Bedeutung der Morphologie.
  • 1862: Zwei deutsche Isoetesarten.
  • 1863: Über Isoetes.
  • 1865: Beitrag zur Kenntnis der Gattung Selaginella.
  • 1867: Die Characeen Afrikas.
  • 1867: Conspectus systematicus Characearum europaearum.
  • 1870: Neuere Untersuchungen über die Gattungen Marsilia und Pilularia.
  • 1872: Über die Bedeutung der Entwicklung in der Naturgeschichte.
  • 1874: Die Eiszeit der Erde. Vortrag, gehalten im Januar 1866 in Sing-Akademie zu Berlin, mit späteren Erweiterungen.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна Polystichum braunii была названа ў гонар Аляксандра Браўна.[5]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]