Аляксандр Вікенцьевіч Цімашэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Цімашэнка
Дата нараджэння 5 снежня 1958(1958-12-05) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая сфера біяфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1998)
Альма-матар
Вядомы як даследчык біялагічнай ролі монааксіду азоту і лекцінаў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Алякса́ндр Віке́нцьевіч Цімашэ́нка (5 снежня 1958, Побалава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі біяфізік. Доктар біялагічных навук (1998), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе стаў выкладаць. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1999 годзе перайшоў на працу ў Інстытут фотабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Біяфізічныя механізмы функцыянальнага водгука клетак». У 2001 годзе пераехаў у Канаду[2].

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Вывучыў біялагічную ролю монааксіду азоту, лекцінаў жывёльнага і расліннага паходжання, церазмембраннай перадачы сігналаў у здаровых і пухлінных клетках, малекулярнага ўзаемадзеяння між клеткамі[2].

Зноскі

  1. Даты, падзеі, людзі // Звязда : газета. — 5 снежня 2013. — № 229 (27594). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. а б Аляксандра Самаль. Цімашэнка Аляксандр Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]