Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў
Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 верасня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1946 (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | ВПС |
Гады службы | 1933—1946 |
Званне |
|
Часць | 226 БАП, → 243 ШАП, →78 ГШАП, → 11 ГШАД |
Камандаваў | палком, дывізіяй |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў (руск.: Александр Георгиевич Наконечников; 3 [16] верасня 1915; сяло Дзергачы, Самарская губерня — 10 лістапада 1946; горад Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1 ліпеня 1944), падпалкоўнік (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 (16) верасня 1915 года ў сяле Дзергачы цяпер пасёлак Саратаўскай вобласці. Рускі. У 1931 годзе скончыў 7 класаў школы, у 1933 годзе — 2 курсу Саратаўскага індустрыяльнага тэхнікума.
У арміі з верасня 1933 года. У 1936 годзе скончыў Энгельскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых часцях ВПС (у Кіеўскай ваеннай акрузе).
У маі-лістападзе 1938 года ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Іспаніі на баку рэспубліканцаў, здзейсніў некалькі баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку СБ. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
У 1940 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя авіяцыйныя курсы ўдасканалення. Працягваў службу ў ВПС, камандаваў авіяэскадрылляй (у Кіеўскай ваеннай акрузе).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у чэрвене-жніўні 1941 — камандзір авіяэскадрыллі 226-га бліжнебамбардзіровачнага палка (Паўднёва-Заходні фронт). Удзельнічаў у абароне Кіева, здзейсніў некалькі баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку Су-2.
У маі 1942-верасні 1944 — камандзір 243-га (з сакавіка 1943 года — 78-га гвардзейскага) штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у Харкаўскай бітве, Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваленні Левабярэжнай Украіны і Беларусі. Да лютага 1944 года здзейсніў 81 баявы вылет на штурмавіку Іл-2 на штурмоўку тэхнікі і войскаў праціўніка.
За ўмелае кіраўніцтва палком і асабістую мужнасць і гераічнасць, выяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года гвардыі падпалкоўніку Наканечнікаву Аляксандру Георгіевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «3алатая Зорка» (№ 3043).
У верасні 1944-маі 1945 — камандзір 11-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай дывізіі 16-я паветраная армія (1-ы Беларускі фронт). Лётчыкі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Польшчы і штурме Берліна.
Пасля вайны працягваў службу ў страявых часцях ВПС, з лістапада 1945 года камандаваў 76-м гвардзейскім штурмавым авіяцыйным палком (у Беларускай ваеннай акрузе). Трагічна загінуў (атруціўся) 10 лістапада 1946 года. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў на могілках па вуліцы Загараднай у Баранавічах. У 1963 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза (1.07.1944);
- ордэн Леніна (1.07.1944);
- тры ордэны Чырвонага Сцяга (22.02.1939, 3.01.1943, 9.06.1945);
- ордэн Суворава 3-й ступені (14.10.1943);
- ордэн Аляксандра Неўскага (12.07.1943);
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (6.02.1943);
- медаль «За баявыя заслугі» (3.11.1944);
- іншыя медалі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Яго імя носіць школа ў пасёлку Дзергачы, у якой ён вучыўся, і вуліца ў Баранавічах. Перад школай у пасёлку Дзергачы пастаўлены абеліск.
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 16-я воздушная. — М., Воениздат, 1973.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Румянцев Н. М. Люди легендарного подвига. — Саратов, 1968.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 16 верасня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Новаўзенскім павеце
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Пахаваныя ў Баранавічах
- Лётчыкі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Афіцэры СССР
- Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці