Аляксандр Іванавіч Карніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Карніцкі)
Футбол
Аляксандр Карніцкі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Іванавіч Карніцкі
Нарадзіўся 14 лютага 1989(1989-02-14)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Венгрыі Мезёкёвешд
Нумар 14
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Сцяг Беларусі Баранавічы 35 (2)
2011 Сцяг Беларусі Полацк 26 (2)
2012 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 28 (4)
2013 Сцяг Беларусі Гомель 31 (4)
2014—2016 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 66 (11)
2016—2017 Сцяг Ізраіля Хапаэль (Раанана) 14 (0)
2017 Сцяг Беларусі Гомель 11 (4)
2017—2018 Сцяг Расіі Тосна 23 (0)
2018—2019 Сцяг Румыніі Сепсі (Сфынту-Георгэ) 24 (1)
2019— Сцяг Венгрыі Мезёкёвешд
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2018 Сцяг Беларусі Беларусь 6 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Карніцкі (нар. 14 лютага 1989, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Мезёкёвешд» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасля гуляў за іншыя клубы Першай лігі — «Полацк» і «Граніт».

«Гомель»[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[3], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым іграком чэмпіянату 2013 адразу ў некалькіх намінацыях (колькасць выйграных адзінаборстваў, колькасць паспяховых перахватаў, колькасць парушэнняў на іграку)[4]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 года вызначыўся голам, забітым са сваёй паловы поля ў браму «Тарпеда-БелАЗ».

У лістападзе 2013 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Карніцкага ў БАТЭ[5], да якога ён далучыўся па заканчэнні сезону ў снежні.

БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове сезону 2014 з’яўляўся на полі нерэгулярна. Увосені, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 года аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада 2014 года аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы з «Гомелем». У выніку стаў самым карысным іграком другой паловы чэмпіянату (агулам пасля падзелу лігі на шасцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач).

«Хапаэль»[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Раананы[6]. Спачатку трывала гуляў у аснове, але ў пачатку 2017 года страціў месца ў складзе, і ў лютым пагадненне «Хапаэля» з паўабаронцам было разарвана[7].

Вяртанне ў «Гомель»[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля зыходу з «Хапаэля» вярнуўся ў Беларусь і стаў трэніравацца з «Гомелем», шукаючы варыянты працягу кар’еры за мяжой. У выніку, аднак, вырашыў застацца ў гомельскім клубе, падпісаўшы ў сакавіку кантракт да канца сезону 2017[8]. У «Гомелі» зноў стаў трывалым іграком асновы, да лета правёў за клуб 11 матчаў і забіў 4 галы.

«Тосна»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2017 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тосна», з якім у выніку падпісаў кантракт[9]. Замацаваўся ў асноўным складзе «Тосна» і дапамог камандзе выйграць Кубак Расіі, аднак па выніках сезону 2017/18 клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе і спыніў існаванне.

«Сепсі»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2018 года стаў іграком румынскага клуба «Сепсі»[10].

«Мезёкёвешд»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з венгерскім клубам «Мезёкёвешд»[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

7 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Нідэрландаў (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі