Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Кротаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Кротаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў
Нарадзіўся 19 красавіка 1995(1995-04-19)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Андэрдог
Нумар 10
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2010 — 2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера*
2014 — 2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 44 (1)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 12 (0)
2017 — 2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 32 (8)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 6 (2)
2019 — Беларусь Андэрдог (Чысць)
Нацыянальная зборная**
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2017.

Аляксандр Кротаў (нар. 19 красавіка 1995, Дружны, Пухавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Андэрдог» з Чысці.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Пазней трапіў у барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Мінску, дзе быў заўважаны трэнерам «Іслачы» Уладзімірам Макоўскім і запрошаны ў каманду з Мінскага раёна, за якую пачаў выступаць з 2014 года. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сезоне 2015 атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў Вышэйшую лігу.

Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[2]. У ліпені таго ж года быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3]. 30 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтана» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.

У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы з’явіўся на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. У складзе бабруйскага клуба стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Іслач»[5], аднак у студзені 2018 года пачаў зноў трэніравацца з «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6]. Сезон 2018 пачынаў у аснове бабаруйскага клуба, аднак улетку атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль усю другую палову сезона. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].

У студзені 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[9], аднак ужо ў ліпені 2019 года пакінуў каманду[10], а ў жніўні папоўніў склад «Андэрдога»[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную згуляў 4 матчы (усе ў 2014 годзе), адзначыўся голам у браму Ліхтэнштэйна.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Іслач Беларусь 16 0
2015 Д2 Іслач Беларусь 17 0
2016 (1) Д2 Тарпеда Беларусь 12 0
2016 (2) Д1 Іслач Беларусь 10 1
2017 (1) Д1 Іслач Беларусь 1 0
2017 (2) Д2 Белшына Беларусь 17 5
2018 Д2 Белшына Беларусь 15 3
2019 (1) Д2 Рух Беларусь 6 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]