Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка
| Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 14 сакавіка 1919 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 кастрычніка 1942 (23 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Альма-матар |
|
| Грамадзянства | |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Аляксандр Лаўрэнцьявіч Іса́чанка[1] (14 сакавіка 1919, Хоўхла, Магілёўская губерня — 7 кастрычніка 1942, Гомель) — удзельнік падпольнай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Беларус. Нарадзіўся 14 сакавіка 1919 года ў вёсцы Хоўхла (цяпер Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Працаваў сакратаром Гомельскага гаркама камсамола. Член ВКП (б)/КПСС з 1939 года
Са жніўня 1941 года быў у партызанскім атрадзе «Бальшавік» Гомельскай вобласці — разведчык, падрыўнік, сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола. Аляксандр Ісачанка паказаў вялікую актыўнасць у наладжванні сувязяў з гомельскімі падпольшчыкамі. Выпрабаваў шмат спосабаў і ўрэшце сувязі наладзіў. Спачатку з падпольнай камсамольскай арганізацыяй, якая дзейнічала ва Уваравіцкім раёне. З дапамогай гэтай групы А. Л. Ісачанка мог прабірацца на ўскраіну Гомеля і сустракацца з асобнымі падпольшчыкамі.

Узначаленая ім група падрыўнікоў пусціла пад адхон 58 варожых эшалонаў, знішчыла 87 танкаў, аўта- і бронемашын, шмат іншай баявой тэхнікі і жывой сілы ворага.
Загінуў 7 кастрычніка 1942 года падчас выплаўкі толу з не разарваўшыхся, сабраных на месцах баёў снарадаў. Пахаваны ў брацкай магіле ў Гомелі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм Аляксандру Лаўрэнцьевічу Ісачэнку пасмяротна нададзена званне Героя Савецкага Саюза[2].
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У вёсцы Хоўхла ўсталяваны абеліск.
- Імем Аляксандра Ісачанкі названа вуліцы ў Гомелі[3] і Буда-Кашалёве, судна МРФ[удакладніць: камент.].
- На вуліцы яго імя ў Гомелі ўсталявана мемарыяльная дошка.
- Стэла ў гонар А. Л. Ісачанкі ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
- Да канца 1990-х гадоў імем Аляксандра Ісачанкі назваўся кінатэатр у Гомелі. Падчас будаўніцтва моладзевага цэнтра, кінатэатр ліквідаваны, часткова ўвайшоў у склад новага будынка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
- ↑ Что в имени тебе моём. Подпольщики. Гомельские ведомости.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іса́чанка Аляксандр Лаўрынавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 349. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Люди легенд. Выпуск 1. — М., 1965. (руск.)
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка- Исаченко Александр Лаврентьевич на сайце «Героі краіны».
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Пахаваныя ў Гомелі
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Падпольшчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС