Аляксандр Мікалаевіч Гранькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Гранькоў
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Гранькоў
Нарадзіўся 20 студзеня 1978(1978-01-20)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ-2
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2000 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 98 (13)
2000—2003 Беларусь Дынама (Мінск) 59 (1)
2000   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 1 (0)
2004—2005 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 42 (5)
2006 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2006—2008 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 64 (4)
2009—2013 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 120 (7)
Трэнерская кар’ера
2024— Беларусь Тарпеда-БелАЗ-2 (Жодзіна) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Аляксандр Гранькоў (нар. 20 студзеня 1978, Асіповічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ-2».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда», потым перайшоў у мінскае «Дынама», у 2004—2005 гадах гуляў за салігорскі «Шахцёр», з якім выйграў чэмпіёнства ў сезоне 2005. У 2006 годзе адправіўся ва Украіну ў крыварожскі «Крыўбас», але не згуляў ніводнага матча і вярнуўся ў жодзінскае «Тарпеда».

У 2009 годзе другі раз перайшоў у «Шахцёр». Доўгі час быў асноўным апорным паўабаронцам, але ў сезоне 2013 стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна.

У лютым 2014 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2], але з-за праблем са здароўем так і не згуляў за смалявіцкі клуб і завяршыў кар’еру[3].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[4].

З пачатку 2024 года стаў трэнерам у камандзе «Тарпеда-БелАЗ-2», якая далучылася да Першай лігі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1996 Д2 Тарпеда Беларусь 14 1
1997 Д2 Тарпеда Беларусь 21 1
1998 Д2 Тарпеда Беларусь 28 7
1999 Д2 Тарпеда Беларусь 24 2
2000 (1) Д2 Тарпеда Беларусь 11 2
2000 (2) Д1 Дынама Беларусь 10 0
2001 Д1 Дынама Беларусь 25 1
2002 Д1 Дынама Беларусь 0 0
2003 Д1 Дынама Беларусь 24 0
2004 Д1 Шахцёр Беларусь 16 4
2005 Д1 Шахцёр Беларусь 26 1
2005/2006 (2) Д1 Крыўбас Украіна 0 0
2006 (2) Д1 Тарпеда Беларусь 12 1
2007 Д1 Тарпеда Беларусь 24 0
2008 Д1 Тарпеда Беларусь 28 3
2009 Д1 Шахцёр Беларусь 24 4
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 32 2
2011 Д1 Шахцёр Беларусь 33 1
2012 Д1 Шахцёр Беларусь 25 0
2013 Д1 Шахцёр Беларусь 6 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Grenkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Александр Греньков подписал контракт со "Смолевичами-СТИ" (руск.). football.by (23 лютага 2014). Праверана 13 лютага 2024.
  3. Футбол. Откровения от Каролика (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
  4. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.