Аляксандр Мікітавіч Шыхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікітавіч Шыхаў
руск.: Александр Никитович Шихов
Дата нараджэння 14 жніўня 1914(1914-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1995(1995-09-13) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Russia.svg Расія
Род войскаў НКУС СССР
Гады службы 19361938, 19411970
Званне падпалкоўнік
Камандаваў спецатрады «Пачын», «Волат»
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
медалі

Аляксандр Мікітавіч Шы́хаў (14 жніўня 1914 — 13 верасня 1995) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Нарадзіўся ў вёсцы Пясчанка Вяцкай губерні (зараз у О́рычаўскім раёне Кіраўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў ў горадзе Кіраў на машынабудаўнічым прадпрыемстве і ў аблвыканкаме. У 1936—1938 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года ў Асобнай мотастралковай брыгадзе асобага прызначэння НКУС СССР(руск.) бел., у кастрычніку 1941 г. камандзір ўзвода[1]. Удзельнік бітвы за Маскву.

У маі—чэрвені 1943 г. камандзір спецатрада «Пачын», які дзейнічаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У студзені—ліпені 1944 г. камандзір спецатрада «Волаты», які дзейнічаў на тэрыторыі Баранавіцкай, Пінскай і Мінскай абласцей.

Пасля вайны А. М. Шыхаў працягваў службу ў органах НКУС і КДБ СССР. Скончыў Ваенны інстытут МУС СССР. З 1970 г. падпалкоўнік А. М. Шыхаў у адстаўцы. Жыў у Маскве. Памёр 14[1] верасня 1995 г. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]