Аляксандр Міхайлавіч Некрашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Міхайлавіч Некрашэвіч
Фатаграфія
Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1973(1973-10-24) (45 гадоў)
Месца нараджэння: в. Бобрык, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Жанр: партрэт, карціна
Вучоба: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Стыль: поп-арт, contemporary art
Вядомыя працы: серыя «Чужыя», серыя «Калейдаскоп», серыя «Багі і героі»
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Аляксандр Міхайлавіч Некрашэвіч (24 кастрычніка 1973, в. Бобрык Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі мастак-жывапісец, працуе на стыку такіх мастацкіх напрамкаў як гістарычны жанр, поп-арт і contemporary art. Цытаты з вядомых твораў мінулага спалучаюцца ў яго жывапісу з фантастычнымі выявамі іншапланетных прышэльцаў з будучыні альбо з добра вядомымі выявамі нашых сучаснікаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Палессі, у сям'і эканамістаў. З дзяцінства выяўляў схільнасць да малявання. У 1985 годзе прайшоў конкурсны адбор ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1991 годзе. З 1991 па 1997 вывучаўся на факультэце манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1996 годзе быў стыпендыятам Беларускай Акадэміі Выяўленчага Мастацтва. Пасля заканчэння БДАМ некаторы час выкладаў малюнак у гэтай навучальнай установе. У 2004 годзе ўступіў у Беларускі саюз мастакоў.

Па матэрыяльных прычынах быў вымушаны змяніць поле дзейнасці — пераехаў у Маскву, дзе два гады займаўся аэраграфіяй і дызайнам клубных памяшканняў.

Па вяртанні ў Мінск жывапіс мастака быў заўважаны галерыстамі з Украіны, якія арганізавалі яму серыю персанальных выставак у Кіеве. Таксама Аляксандр Некрашэвіч працуе з галерэямі ў Нідэрландах, што не з'яўляецца дзіўным, бо ў шматлікіх творах мастака прасочваецца класічная манера фламандскага і галандскага жывапісу, адаптаваная пад сучасныя умовы і тэндэнцыі ў мастацтве. Прынцып гістарызма ў спалучэнні з навейшымі тэхнікамі і тэхналогіямі жывапiсу ў творчасці Аляксандра дае моцны візуальны і псіхалагічны эфекты. Таксама, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства мастака ўзводзіць яго ў шэраг буйнейшых жывапісцаў сучаснай Беларусі.

Персанальныя выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — «Калейдаскоп», галерэя «A&V», Мінск, Беларусь
  • 2014 — «Genesis», «Шчарбенка АРТ-цэнтр», Кіеў, Украіна
  • 2014 — «Асабістая калекцыя», галерэя «Неба», Кіеў, Украіна
  • 2014 — «Карціны», галерэя «De Twee Pauwen», Гаага, Нідэрланды
  • 2013 — «Хаос і Космас», «Art-Vilnius», Litexpo, Вільнюс, Літва
  • 2012 — «Збор твораў», галерэя «7 зорак», Адэса, Украіна
  • 2012 — «Хаос і Космас», галерэя «Калекцыя», Мастацкі арсенал, Кіеў, Украіна
  • 2011 — «Багі і героі», галерэя «Калекцыя», Кіеў, Украіна
  • 2010 — «Багі і героі», галерэя сучаснага маствацтва «Ў», Мінск, Беларусь
  • 2009 — «Фокус», галерэя «Parsuna», Зальцбург, Аўстрыя
  • 2008 — «Цюнінг», галерэя «Падземка», Мінск, Беларусь
  • 2008 — «Лабірынт», галерэя «Калекцыя», Кіеў, Украіна
  • 2007 — «Выбар ветру», галерэя «Калекцыя», Кіеў, Украіна
  • 2006 — «Ураўненне з двума невядомымі», галерэя «Падземка», Мінск, Беларусь

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]