Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі
Род дзейнасці палітолаг
Дата нараджэння 1984
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі (нар. 1984) — беларускі палітычны аглядальнік, член арганізаванай Аляксандрам Лукашэнкам камісіі па выпрацоўцы паправак да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Незалежныя СМІ характарызуюць яго як праўладнага палітолага[1][2][3][4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вырас у няпоўнай сям’і. У 2007 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (гістарычны факультэт), у 2011 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны факультэт)[5][6]. У маладосці складаўся ў Беларускай партыі свабоды[6]. Быў актывістам «Правага альянсу», у 2006 годзе быў адным з ахоўнікаў апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, але, у адрозненне ад паплечнікаў, не затрымліваўся ўладамі[7]. Яго погляды ў гэты перыяд ацэньваюцца як радыкальна апазіцыйныя[8][9].

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінску[6]. Быў адным з арганізатараў праекта «Антымак»[7]. Выступаў, у прыватнасці, супраць легалізацыі лёгкіх наркотыкаў і заяўляў пра іх шкоду для грамадства[6]. Па сцвярджэнні філосафа і палітолага Уладзімір Мацкевіча, кар’еры Шпакоўскага садзейнічаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, пасля чаго, па яго словах, «потым гэтых людзей проста перакупілі на грошы АП РФ і Фонду Гарчакова»[8]. Таксама згадваецца пра сувязі Шпакоўскага з праўладным палітолагам Юрыем Шаўцовым[9]. У інтэрв’ю 2012 года выступаў супраць прыцягнення ў Беларусь замежнай рабочай сілы («Мы не можам дапусціць, каб сюды прыйшлі нейкія прыхадні, усталявалі свае парадкі») і заявіў у зацікаўленасці ў ператварэнні Расіі ў «рускую дзяржаву для рускага народа»[6]. Гісторык Аляксей Братачкін ахарактарызаваў тэарэтычны публіцыстычны артыкул Шпакоўскага як, які мае мала дачынення да сацыяльнай рэчаіснасці і падкрэсліў, што ў артыкуле Шпакоўскага «сэнсы ствараюцца пры дапамозе клішэ і лозунгаў»[10].

У 2016 годзе Шпакоўскі і Аляксей Дзермант суправаджалі лідараў італьянскай неафашысцкай партыі «Новая сіла» і праварадыкальнай Брытанскай нацыянальнай партыі Раберта Фіёрэ і Ніка Грыфіна, якія прыехалі ў Мінск[9][11].

З’яўляецца дырэктарам Цэнтра «Актуальная канцэпцыя», удзельнік праекта Аляксея Дзерманта«Цытадэль»[12]. Шпакоўскі разам з Пятром Пятроўскім і Аляксеем Дзермантам удзельнічаў у дзейнасці праекта «Санар-2050», што фінансуецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[8]. Аналітычны цэнтр ISANS згадаў Аляксандра Шпакоўскага ў якасці аднаго з актыўных дзеячаў прарасійскіх арганізацый у Беларусі[13]. У 2017 годзе невядомыя размясцілі ў адкрытым доступе дамп перапіскі, якая нібыта мела месца паміж Шпакоўскім і меркаваным каардынатарам антыўкраінскіх акцый Аляксандрам Усоўскім[7]. У лістападзе 2020 года праўладны Беларускі саюз журналістаў выбраў Шпакоўскага ўпаўнаважаным па абароне журналістаў[3].

У 2021 годзе ўвайшоў у склад заснаванай Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацавала папраўкі да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[14].

У 2023 годзе Шпакоўскі трапіў ў санкцыйны спіс Украіны[15].

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Политолог предложил закрыть половину партий — и оппозиционных, и провластных Архівавана 24 снежня 2019.
  2. Провластный эксперт Шпаковский: более 20% белорусов готовы с оружием в руках защищаться от России(недаступная спасылка)
  3. а б В провластном Союзе журналистов появился уполномоченный по защите журналистов — Александр Шпаковский
  4. Стал известен состав конституционной комиссии: кто будет менять Конституцию Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 4 чэрвеня 2022.
  5. Александр Шпаковский Архівавана 9 лютага 2022.
  6. а б в г д Персона. Александр Шпаковский: в Беларуси сильное нарколобби
  7. а б в Шпаковский, Дермант и «быдло шкловское» — как белорусские деятели клянчили деньги на передел Европы
  8. а б в Мы и они. Лица и имена врагов независимости Беларуси Архівавана 14 красавіка 2021.
  9. а б в Казус Дзерманта Архівавана 1 лістапада 2020.
  10. Алексей Браточкин. ДИСКУССИЯ. Консерваторы «спасают» Беларусь, как могут Архівавана 14 лютага 2021.
  11. Лидеры итальянских и британских неонацистов посетили Беларусь, их сопровождали Дзермант и Шпаковский
  12. Аляксандр Шпакоўскі. БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ. Новы вобраз беларускай ідэі Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  13. iSANS: идеологическое обеспечение принудительной интеграции и неонацисты-объединители
  14. Шпаковский, Богдан, Марзалюк. Кто вошел в состав комиссии по разработке изменений в Конституцию
  15. ШПАКОВСЬКИЙ Олександр Павлович