Аляксандр Пятровіч Дуровіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Пятровіч Дуровіч
Дата нараджэння 21 лістапада 1957(1957-11-21) (63 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці турызмолаг
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2001)
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Пятровіч Дуровіч (нар. 21 лістапада 1957, в. Карытніца, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 лістапада 1957 года ў вёсцы Карытніца, скончыў Ільянскую сярэднюю школу ў 1975 годзе[1], у 1979 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

У 1979—1980 гадах працаваў старшым тавараведам упраўлення гандлю прамысловымі таварамі Белкаапсаюза. З 1980 года стаў працаваць на пасадзе асістэнта кафедры таваразнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, затым — дацэнта, а з 1997 года — на пасадзе загадчыка кафедры кіравання турызмам. З 2006 года працуе на пасадзе прафесара ў Міжнародным універсітэце «МІПСА»[2].

У 1984 годзе па вочнай форме навучання скончыў аспірантуру Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава. Праз год абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук, а 30 сакавіка 2001 года — дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці 08.00.05 «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» на тэму «Кіраванне маркетынгам ў сістэме турызму Рэспублікі Беларусь» у Беларусім дзяржаўным эканамічным ўніверсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 200 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку трох манаграфій і 14 навучальных дапаможнікаў. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны тэарэтыка-метадалагічным праблемам маркетынгу, пытанням фарміравання нацыянальнай мадэлі ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі[3]. Прымаў удзел у падрыхтоўцы Нацыянальных праграм развіцця турызму на 2001—2005 гг. і 2005—2010 гг., а таксама Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2010—2015 гг., як эксперт прымаў удзел у рэалізацыі міжнародных праектаў у сферы турызму.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Канкурэнтаздольнасць тавараў у сістэме маркетынгу. Мінск: БДЭУ, 1993.
  • Маркетынг ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Мінск: Фінансы, улік, аўдыт, 1997.
  • Рэклама ў турызме. Мінск: БДЭУ, 2000.
  • Упраўленне маркетынгам ў турызме. Мінск: БДЭУ, 2000.
  • Маркетынг ў турызме. Мінск: Новае веданне, 2001.
  • Асновы маркетынгу. Мінск: Новае знаніе, 2006.
  • Маркетынгавыя даследаванні ў турызме. Санкт-Пецярбург: Піцер, 2008.
  • Маркетынгавыя даследаванні. Мінск: Тэтрасістэмс, 2009.
  • Маркетынг. Мінск: Сучасная школа, 2010.
  • Арганізацыя турызму. Санкт-Пецярбург: Піцер, 2011.
  • Міжнародны маркетынг. Мінск: МІПСА, 2012.
  • Рэклама ў турызме. Масква: Інфра-М, 2015.
  • Маркетынг. Мінск: МІПСА, 2015.
  • Маркетынг ў турызме. Масква: Інфра-М, 2016.
  • Маркетынг ва ўмовах глабалізацыі. Мінск: МІПСА, 2016.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.