Пётр Рыгоравіч Чавус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Рыгоравіч Чавус
Сцяг Міністр абароны Беларусі Сцяг
снежань 1991 — красавік 1992
Папярэднік пасада створанная
Пераемнік Павел Паўлавіч Казлоўскі

Нараджэнне 7 студзеня 1939(1939-01-07) (84 гады)
Жонка Лідзія Аляксееўна
Дзеці сын Алег
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Гады службы -1995
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus (1918, 1991–1995).svg Беларусь
Званне
Генерал-палкоўнік
Камандаваў Міністэрствам абароны Беларусі
Узнагароды
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені

Пётр Рыгоравіч Чавус (нар. 7 студзеня 1939, в. Старына, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, першы міністр абароны Беларусі (19911992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын загінулага партызана. Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, потым Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Службу пачаў на пасадзе камандзіра танкавага ўзвода ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акруге. Пасля быў намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Беларускай ваеннай акрузе. У 1968 годзе ўдзельнічаў у ўводзе войскаў Варшаўскага дагавора ў Прагу. Завочна скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1978 годзе паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў. З 1980 служыў у Сярэднеазіяцкай ваеннай акруге. З 1987 — саветнік начальніка генеральнага штаба Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. У 19881991 — начальнік штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі. У 1991 годзе займаў пасады начальніка інстытута ваеннай гісторыі СССР, начальніка штаба і першага намесніка начальніка Грамадзянскай абароны СССР.

У канцы 1991 года падчас службовай камандзіроўкі ў Мінску прыняў прапанову ўзначаліць ствараемае Міністэрства па справах абароны Беларусі.

З мая 1992 года — намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

У 19941995 быў саветнікам ва ўрадзе Рэспублікі Беларусь.

Пасля адстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Узначальвае міжнародны кадэцкі рух, з’яўляецца старшынёй Міжнароднай асацыяцыі сувораўскіх, нахімаўскіх і кадэцкіх аб’яднанняў «Кадэцкае братэрства», ганаровым старшынёй Беларускага Сувораўска-нахімаўскага саюза, перайменаванага пасля ў Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, двух ордэнаў Чырвонага Сцяга Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, больш за трыццаць медалёў СССР, Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.

У 2005 годзе сярод першых быў узнагароджаны Міжнароднай асацыяцыяй «Кадэцкае братэрства» ордэнам «Кадэцкі крыж» I ступені.

У 2013 годзе Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзнагародзіў яго ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы — свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына, дачку, двух унучак, унука.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]