Андрэй Аляксеевіч Раўкоў
Андрэй Аляксеевіч Раўкоў | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 27 лістапада 2014 | ||||
Прэм’ер-міністр: | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | |||
Прэзідэнт: | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | |||
Папярэднік: | Юрый Віктаравіч Жадобін | |||
Партыя: |
| |||
Адукацыя: | ||||
Дзейнасць: | дзяржаўны дзеяч, ваенны | |||
Нараджэнне: | 25 чэрвеня 1967 (52 гады) | |||
Ваенная служба | ||||
Прыналежнасць: | ![]() ![]() | |||
Званне: | генерал-лейтэнант [1] | |||
Камандаваў: | Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем, Міністэрствам абароны Беларусі | |||
Узнагароды: | ||||
Андрэ́й Аляксе́евіч Раўко́ў (нар. 25 чэрвеня 1967 года, вёска Равякі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2014 года назначаны Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ва Узброеных Сілах з 1984 года. У 1984 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1988 годзе з адзнакай і залатым медалём — Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1999 годзе з адзнакай і залатым медалём — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе з адзнакай — ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
З 1988 па 1997 гады прайшоў усе службовыя ступені ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна.
З 1999 па 2003 гады ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка штаба і камандзіра базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.
З 2005 па 2012 гады займаў пасады камандзіра асобнай мабільнай брыгады, начальніка аператыўнага аддзела — намесніка начальніка штаба аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання.
З лістапада 2012 года па лістапад 2014 года — камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].
У 2014 годзе па 26-й Лядзішчанскай акрузе быў абраны дэпутатам Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад горада Барысава.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Міністрам абароны прызначаны беларус Андрэй Раўкоў
- Пяць фактаў пра новага міністра абароны Андрэя Раўкова
Зноскі
- ↑ Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў (бел.) (7 мая 2015).
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
Папярэднік: Юрый Віктаравіч Жадобін |
Міністры абароны Беларусі![]() 2014 — цяперашні час |
Пераемнік: - |
|
|
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Асобы
- Міністры абароны Рэспублікі Беларусь
- Ваенныя Беларусі
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь