Аляксандр Раслін
Выгляд
| Аляксандр Раслін | |
|---|---|
| шведск.: Alexander Roslin | |
| Аўтапартрэт з партрэтам караля Густава III на мальберце | |
| Дата нараджэння | 15 ліпеня 1718 |
| Месца нараджэння | Мальмё, Швецыя |
| Дата смерці | 5 ліпеня 1793 (74 гады) |
| Месца смерці | Парыж, Францыя |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Marie-Suzanne Giroust[d][1] |
| Дзеці | Joseph Alexandre Roslin[d] |
| Род дзейнасці | мастак, партрэтыст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
| Жанр | мастак-партрэтыст |
| Мастацкі кірунак | ракако |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Аляксандр Раслі́н, часам Раслен (шведск.: Alexander Roslin, 15 ліпеня 1718, Мальмё — 5 ліпеня 1793, Парыж) — шведскі мастак-партрэтыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Стакгольме ў Г. Шродэра ў 1736-1739 гадах.
Працаваў у Швецыі (да 1745 і ў сярэдзіне 1770-х г.), Германіі (1745-1747), Італіі (1747-1752), Францыі (з 1752 года), Расіі (1775-1777).
Пісаў пераважна партрэты. У творах, якія вызначаліся вытанчанасцю пастэльнага каларыту ў духу ракако, спалучаў імкненне да канкрэтнайпсіхалагічнай характарыстыкі мадэлі з віртуознай перадачай тканін, упрыгожанняў і інш.
Вядомыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Дама з вэлюмам (Damen med slöjan, 1768)
- Партрэт сям'і Енінгс (Familjen Jennings, 1769)
- Партрэт Зоі Гікі, малдаўскай прынцэсы (Zoie Ghika, moldavisk prinsessa, 1777)
Яго пэндзлю належыць шэраг партрэтаў рускіх дзяржаўных дзеячаў: Івана Іванавіча Бяцкога, Івана Іванавіча Шувалава і іншых.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Дама пад вэлюмам (партрэт жонкі)
-
Партрэт Івана Бяцкога, 1777
-
Партрэт Крысціяна VII, 1772
-
Партрэт Густава III, 1777
-
Партрэт архітэктара Ж. Б. Перанэ і яго жонкі
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Per Bjurström. Roslin. — Höganäs: Wiken, 1993.
- Magnus Olausson. Alexander Roslin. — 2007. — ISBN 978-91-27-08838-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 354. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Рослін