Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін
сцяг
Сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі
24 лютага 1971 — 28 ліпеня 1986
Пераемнік: Валерый Пячэннікаў
 
Партыя:
Адукацыя: БДУ (1949)
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 24 ліпеня 1918(1918-07-24)
Смерць: 1 мая 2003(2003-05-01) (84 гады)
Пахаванне:
 
Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Алякса́ндр Тры́фанавіч Кузьмі́н (24 ліпеня 1918, в. Даброціна, Бабруйскі павет (цяпер Кіраўскі раён) — 1 мая 2004, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1949).

У Вялікую Айчынную вайну штурман звяна бамбардзіровачнага авіяпалка на Паўдневым і Закаўказскім франтах.

У 19441946 гадах загадчык ваеннага аддзела, у 19481950 гадах загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Савецкага райкама партыі Мінска.

У 19501951 гадах намеснік загадчыка аддзела, у 19551958 гадах загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкама КПБ.

З 1951 года загадчык аддзела прапаганды і агітацыі, у 19531955 гадах загадчык аддзела школ і ВНУ Мінскага гаркама КПБ.

У 19581962 гадах сакратар Мінскага абкама КПБ, з лютага 1971 па жнівень 1986 года сакратар ЦК КПБ.

Член ЦК КПБ з 1966 года, член Бюро ЦК КПБ з лютага 1971 года. Дэпутат ВС СССР у 19791984, ВС БССР у 1963—1980, 1985—1990, намеснік старшыні ВС БССР у 19671971 гадах.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]