Закаўказскі фронт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Закаўказскі фронт
Red Army Badge.svg
Эмблема УС
Гады існавання 23 жніўня 1941 — жнівень 1945
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеных Сіл СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб'яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна

Закаўка́зскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 23 жніўня 1941 года на базе Закаўказскай ваеннай акругі з мэтай прыкрыцця дзяржаўных межаў з Іранам, Турцыяй, абароны Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа. На 1 снежня 1941 года уключаў Грузінскую ССР, Армянскую ССР, Азербайджанскую ССР, штаб фронту — Тбілісі (згодна з Загадам НКА СССР № 0444 «АБ тэрытарыяльным складзе ваенных акругаў Еўрапейскай часткі СССР»).

30 снежня 1941 года Закаўказскі фронт перайменаваны ў Каўказскі фронт (у канцы студзеня 1942 года падзелены на Крымскі фронт і Закаўказскую ваенную акругу).

Зноў сфарміраваны ў маі 1942 года на базе Закаўказскай ваеннай акругі. У ходзе Бітвы за Каўказ 1942—1943 гадоў у жніўні — снежні 1942 года войскі фронту правялі Маздоцка-Малгабецкую, Нальчыцка-Арджанікідзэўскую, Наварасійскую і Туапсінскую аперацыі, у ходзе якіх ва ўзаемадзеянні з Чарнаморскім флотам і Азоўскай ваеннай флатыліяй спынілі наступ праціўніка і падрыхтаваліся да пераходу ў наступленне. 3 студзеня 1943 года Закаўказскі фронт перайшоў у наступленне Паўночнай групай войскаў на нальчыцка-стаўрапальскім накірунку, а 11—16 студзеня Чарнаморскай групай войскаў — на Краснадар і Новарасійск. 24 студзеня 1943 года Паўночная група войскаў ператворана ў Паўночна-Каўказскі фронт, якому 5 лютага перададзена і Чарнаморская група войск, а таксама аператыўна падпарадкаваны Чарнаморскі флот. Закаўказскі фронт прыкрываў Чарнаморскае ўзбярэжжа на ўчастку Лазараўскае — Батумі і дзяржаўную мяжу з Турцыяй і Іранам.

У жніўні 1945 года на базе Закаўказскага фронту утворана Тбіліская ваенная акруга.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

1-га фарміравання

2-га фарміравання

Камандаванне фронту[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Члены Ваеннага савета[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [ Фронты Советских Вооружённых Сил во время Великой Отечественной войны (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Закаўказскі фронт