Аляксандр Францавіч Пятаковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Францавіч Пятаковіч
Дата нараджэння 25 снежня 1914(1914-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1988(1988-06-09) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 1936—1938, 1941—1946
Званне капітан
Камандаваў танкавы разведузвод
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Аляксандр Францавіч Пятако́віч (12 (25) снежня 1914, Сянно9 чэрвеня 1988, Мар’іна Горка) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1929 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Сянно[1]. У 1933 годзе працаваў у саўгасе ў Пухавіцкім раёне. У 1936—1938 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Да 1940 года — інструктар Пухавіцкага райкама РКП(б). Потым жыў у Алтайскім краі РСФСР.

З 1941 года зноў у арміі, скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у баявых дзеяннях на Заходнім, 1-м Беларускім франтах. Камандзір танкавага разведвальнага ўзвода старшы лейтэнант А. Ф. Пятаковіч вызначыўся ў студзені 1945 года ў баях за пашырэнне плацдарма на левым беразе ракі Вісла і за вызваленне горада Радам (Польшча). У баях узвод знішчыў 3 бронетранспарцёры, знішчыў 3 і захапіў 4 гарматы. У далейшых баях знішчыў 6 бронетранспарцёраў, 8 танкаў, 9 гармат, 19 кулямётных кропак, узяў у палон 130 ворагаў.

Пасля вайны працягваў ваенную службу. З 1946 года капітан А. Пятаковіч у запасе. Жыў у горадзе Мар’іна Горка (Мінская вобласць), працаваў на партыйных і дзяржаўных пасадах.

Ганаровы грамадзянін гарадоў Сянно і Мар’іна Горка[2]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік у Парку Перамогі ў горадзе Бійск[3].

Зноскі

  1. Выпускники, которыми гордится школа Архівавана 8 кастрычніка 2021.
  2. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 115, 287. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
  3. Парк Победы в Бийске Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]