Іван Іосіфавіч Валадзько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іосіфавіч Валадзько
Дата нараджэння: 2 (14) сакавіка 1895
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 сакавіка 1984(1984-03-24) (89 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковая ступень: кандыдат архітэктуры (1955)

Іван Іосіфавіч Валадзько (14 сакавіка 1895, в. Плябанцы, Мінскі раён — 24 сакавіка 1984) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1955)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-лесніка[2].

У яго рана выявілася любоў да малявання. Пасля заканчэння сельскай школы і 2-х класаў Мінскага гарадскога вучылішча ў 1912 годзе Іван Валадзько з’ехаў у г. Пензу, дзе паступае ў мастацкае вучылішча імя М. Д. Селіверстава(руск.) бел. на аддзяленне жывапісу, якое скончыў у 1918 годзе[2]. Працаваў настаўнікам малявання ў Яльцы, быў адным са стваральнікаў калекцыі ялецкага музея[2].

Вясной 1919 года вярнуўся ў Мінск[2]. У 1921 ўдзельнічаў ў 1-й Мастацкай выставе ў г. Мінску[2].

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у 1928 годзе. З 1929 у праектных арганізацыях Мінска (у 1933-44 у праектных арганізацыях Масквы)[1]. У 1944 пастаянны прадстаўнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР. 3 1957 года навуковы супрацоўнік НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі, у 19631973 гадах БелНДІПгорадабудаўніцтва[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы ў Мінску: 112-кватэрны дом па вул. Маскоўскай (1932, сумесна з А. П. Воінавым, А. Крыловым, М. Гіляровым), гідраметэаралагічная абсерваторыя (1933), праект аднаўлення Дома I-га з’езду РСДРП (1947), Літаратурны музей Я. Купалы (1959, сумесна з В. Волчакам)[1]. Сярод іншых работ: павільён СССР на міжнародным кірмашы ў Страсбургу (Францыя, 1929), бальніца ў Рэчыцы (1933), шэраг жылых, грамадскіх, прамысловых будынкаў у Маскве (19351937)[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Методические указания по составлению схем районной планировки сельскохозяйственных районов БССР. Мн., 1963 (у сааўт.);
  • Альбом типовых и экспериментальных проектов жилых домов, общественных зданий и сооружений для сельского строительства в Белорусской ССР.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Володько Иван Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Иван Иосифович Володько (руск.) 
  3. 3,0 3,1 Валадзько Іван Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валадзько Іван Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.