Аляксей Аляксандравіч Драчоў
| Поўнае імя | Аляксей Аляксандравіч Драчоў | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
22 жніўня 1994[1] (31 год) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Аляксей Драчоў (нар. 22 жніўня 1994) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца футболам у 12-гадовым узросце, на юнацкім узроўні гуляў за жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», мінскі «Партызан»[2]. У 2013 годзе гуляў за «Маладзечна-2013» у Другой лізе. З 2014 года выступаў толькі на аматарскім узроўні.
У 2016 годзе далучыўся да клуба «Крумкачы», дзе гуляў за рэзервовы склад, быў капітанам дубля. У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі клуб пакінула значная колькасць ігракоў, і абаронца быў далучаны да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі адгуляў усе 90 хвілін. У далейшым згуляў яшчэ ў шасці матчах Вышэйшай лігі. У сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, застаўся ў складзе каманды ў Другой лізе.
У сезоне 2019 выступаў за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі[3].
У 2021 годзе выступаў у Другой лізе за «Смалявічы».
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2013 | Д3 | Маладзечна-2013 | 8 | 0 | |
| 2016 | дубль | Крумкачы | 14 | 0 | |
| 2017 | Д1 | Крумкачы | 7 | 0 | |
| 2018 | Д3 | Крумкачы | 5 | 0 | |
| 2019 | Д3 | Вікторыя | 13 | 0 | |
| 2021 | Д3 | Смалявічы | 10 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksey Drachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Как 22-летний работник «Макдональдса» дебютировал в высшей лиге чемпионата Беларуси по футболу (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ 29-й чемпионат Беларуси (2019). Виктория (Марьина Горка) (руск.). football.by. Праверана 26 красавіка 2024.