ФК Маладзечна-ДЮСШ-4

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ФК Маладзечна-2013)
Перайсці да: рух, знайсці
Маладзечна-ДЮСШ-4
ФК Маладзечна-2013.gif
Заснаваны

1989

Горад

Маладзечна, Беларусь

Стадыён

Гарадскі
Умяшчальнасць: 4800

Галоўны трэнер

Сяргей Дараховіч

Чэмпіянат

Другая ліга

2016

5 месца

«Маладзечна-ДЮСШ-4»беларускі футбольны клуб з горада Маладзечна, заснаваны ў 1989 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Металург» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладзечанскага завода парашковай металургіі Генадзя Карпенкі. «Металург» адразу выйшаў у мацнейшы дывізіён чэмпіянату БССР, а ў 1991 стаў апошнім пераможцам Чэмпіянату і Кубка БССР.

У 19922003 гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000). У клубе пачыналі кар'еру такія вядомыя ігракі, як Аляксандр Вяжэвіч, браты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х з-за фінансавых праблем клуб апусціўся да Другой лігі, дзе стаў замаць месца ў канцы табліцы.

У сезонах 2009—2011 каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэнне. У 2012 праблемы з фінансаваннем прывялі да чарговага падзення ў ніжнюю частку табліцы.

У 2011 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладзечна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара. У 2013 годзе клуб зноў змяніў назву — на «Маладзечна-2013». За «Маладзечна-2013» сталі гуляць пераважна мінскія футбалісты, у той жа час у чэмпіянат вобласці была заяўлена каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4» (фактычна фарм-клуб «Маладзечна-2013»), дзе гулялі маладыя выхаванцы маладзечанскага футбола.

У лютым 2015 года стала вядома, што «Маладзечна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у Другой лізе замест «Маладзечна-2013»[1]. Новая каманда стала выступаць значна паспяховей і адразу ўзначаліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладзечна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і не здолела выйсці ў Першую лігу, заняўшы чацвёртае месца. Перад сезонам 2016 «Маладзечна-ДЮСШ-4» мела магчымасць заявіцца ў Першую лігу замест спыніўшых існаванне каманд, але адмовілася і працягнула выступы ў Другой лізе. У сезоне 2016 каманда доўгі час ішла на трэцім месцы, якое забяспечвала выхад у Першую лігу, але ў двух апошніх турах прайграла сваім асноўным канкурэнтам — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сезон на пятым месцы.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1989—1992: «Металург»
  • 1993—2000: «Маладзечна»
  • 2001—2003: «Маладзечна-2000»
  • 2004—2010: «Маладзечна»
  • 2011—2012: «Забудова»
  • 2013—2014: «Маладзечна-2013»
  • з 2015: «Маладзечна-ДЮСШ-4»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

БССР[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2017 года[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
27 Сцяг Беларусі Бр Антон Галгоўскі 1996
72 Сцяг Беларусі Бр Радзівон Субач 2000
Сцяг Беларусі Бр Вадзім Букачоў 1994
2 Сцяг Беларусі Аб Арцём Грыб 1995
3 Сцяг Беларусі Аб Сяргей Дрозд 1983
4 Сцяг Беларусі Аб Прохар Новікаў 1991
5 Сцяг Беларусі Аб Юрый Бугай 1993
14 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Лукашоў 1998
16 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Альховік 1982
Сцяг Беларусі Аб Андрэй Бічун 1997
Сцяг Беларусі Аб Сямён Хаткевіч 1998
Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Шастаковіч 1999
6 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Смірноў 1994
8 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Касцюк 1986
10 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Вышынскі 1996
11 Сцяг Беларусі ПА Ігар Макараў 1985
12 Сцяг Беларусі ПА Антоніа Сіяка 1996
15 Сцяг Беларусі ПА Павел Садоўскі 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Сцяг Беларусі ПА Павел Галубовіч 1994
18 Сцяг Беларусі ПА Сяргей Лавор 1993
Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Бабій 2001
Сцяг Беларусі ПА Улад Валасевіч 1998
Сцяг Беларусі ПА Сяргей Галюк 1995
Сцяг Беларусі ПА Артур Кунцэвіч 1998
Сцяг Беларусі ПА Аляксей Лаўрыновіч 1999
Сцяг Беларусі ПА Ягор Майстровіч 1999
Сцяг Беларусі ПА Юрый Малько 1990
Сцяг Беларусі ПА Ігар Нарожнік 1990
Сцяг Беларусі ПА Юрый Пустаход 1986
Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Саколка 1994
7 Сцяг Беларусі Нап Ігар Талькоўскі 1993
9 Сцяг Беларусі Нап Максім Чабрыцкі 1985
13 Сцяг Беларусі Нап Сяргей Кошаль 1986
88 Сцяг Беларусі Нап Антон Талстой 1999
Сцяг Беларусі Нап Арцём Бажко 1996
Сцяг Беларусі Нап Віталь Макрыцкі 1980

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат БССР[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
1989 Другая — 2 (Д2) 1 22 15 4 3 53–19 34 Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
1990 Першая (Д1) 4 30 17 6 7 44–26 40
1991 Першая (Д1) 1 28 17 7 4 68–24 41

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 9 15 5 5 5 11–12 15 Паўфінал
1992–93 Першая (Д1) 13 32 7 10 15 34–40 24 Чвэрцьфінал
1993–94 Першая (Д1) 9 30 10 11 9 35–31 31 Паўфінал
1994–95 Першая (Д1) 4 30 12 11 7 48–30 35 Чвэрцьфінал
1995 Першая (Д1) 5 15 8 1 6 33–19 25 Чвэрцьфінал
1996 Першая (Д1) 8 30 11 8 11 42–33 41 1/8 фінала
1997 Першая (Д1) 13 30 7 9 14 28–44 30 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 14 28 4 4 20 21–51 16 Чвэрцьфінал
1999 Вышэйшая (Д1) 16 30 2 5 23 21–71 11 1/8 фінала Descento.svg Вылет у Першую лігу
2000 Першая (Д2) 1 30 23 5 2 76–16 74 1/32 фінала Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2001 Вышэйшая (Д1) 10 26 8 5 13 23–47 29 1/8 фінала
2002 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 3 20 23–59 13 1/8 фінала
2003 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 7 20 19–52 16 1/8 фінала Descento.svg Вылет у Першую лігу
2004 Першая (Д2) 13 30 9 4 17 27–54 31 1/16 фінала Адмова і пераход у Другую лігу
2005 Другая (Д3) 12 26 5 3 18 21–54 18 1/32 фінала
2006 Другая (Д3) 16 32 5 5 22 33–71 20 1/32 фінала
2007 Другая (Д3) 14 30 7 4 19 28–71 25 1/32 фінала
2008 Другая (Д3) 8 30 11 10 9 55–43 43 1/32 фінала
2009 Другая (Д3) 3 26 15 3 8 55–31 48 1/16 фінала
2010 Другая (Д3) 4 34 17 6 11 69–52 57 1/16 фінала
2011 Другая (Д3) 4 30 17 7 6 58–38 58 1/32 фінала
2012 Другая (Д3) 15 36 12 2 22 45–86 38 1/32 фінала
2013 Другая (Д3) 10 24 6 4 14 32–51 22 1/64 фінала
2014 Другая — Б (Д3) 8 22 9 1 12 43–41 28 1/32 фінала
Матчы за 15 месца1 16 2 1 0 1 4–5
2015 Другая — А (Д3) 1 18 13 3 2 49–13 42 1/32 фінала Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 4 142 5 5 4 18–15 20
2016 Другая (Д3) 5 24 13 4 7 60–22 43 1/32 фінала
2017 Другая (Д3) 1/16 фінала
  • 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў», які заняў 8 месца ў групе А (3:2, 1:3).
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—2—4, розніца мячоў 6—10.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]