Аляксей Васілевіч Цімашэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Цімашэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Васілевіч Цімашэнка
Нарадзіўся 9 снежня 1986(1986-12-09)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 174 см
Вага 62 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Спадарожнік
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2004 — 2012 Беларусь Гомель 76 (8)
2006 — 2008   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 56 (12)
2012   Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2013 Беларусь Славія-Мазыр 32 (1)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 29 (0)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 26 (1)
2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 10 (0)
2017 Беларусь Віцебск 21 (1)
2018 — 2019 Беларусь Слуцк 40 (0)
2020 — Беларусь Спадарожнік (Рэчыца)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 студзеня 2020.


Аляксей Цімашэнка (нар. 9 снежня 1986, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца рэчыцкага «Спадарожніка».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пасля аддаваўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 годзе вярнуўся ў гомельскі клуб.

У ліпені 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2011. Пасля вяртання ў сезоне 2012 ужо не меў трывалага месца ў аснове і ў жніўні 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[2].

У лютым 2013 года канчаткова пакінуў Гомель і стаў іграком мазырскай «Славіі», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, часам выступаў у якасці абаронцы. Правёў за мазырскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 года зноў апынуўся ў «Белшыне»[3], дзе стаў асноўным правым паўабаронцам. У кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы, у лістападзе 2014 года вярнуўся ў аснову.

У сакавіку 2015 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4]. Замацаваўся ў асноўным складзе мікашэвічцаў, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях — ад абаронцы да нападніка. Па заканчэнні сезона 2015 з’явілася інфармацыя аб цікавасці да Цімашэнкі з боку мінскага «Дынама»[5], аднак Аляксей у студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[6]. Аднак, замацавацца ў аснове гарнякоў не здолеў і на полі з’яўляўся эпізадычна. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[7].

У студзені 2017 года стаў іграком «Віцебска»[8]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, выступаў пераважна на пазіцыі левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў віцебскую каманду і ў лютым 2018 года перайшоў у «Слуцк»[9]. У складзе слуцкай каманды замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[10]. Прапусціў пачатак сезона 2019, пазней вярнуў месца ў стартавым складзе, у ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У снежні 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[11].

У студзені 2020 года папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]