Аляксей Георгіевіч Шэін
Аляксей Георгіевіч Шэін | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, журналіст, пісьменнік |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Экслібрыс (2014) |
Аляксей Шэін (13 ліпеня 1976, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў школу з мастацкім ухілам (Гродна), філалагічны факультэт БДУ.
Навучаўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва), у Haggai Institute (Hawaii, USA). Прайшоў праграму абмена для прафесіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША).
Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква).
З’яўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа»[1].
Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту. У 2000—2004 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні МФ.
У 2005—2006 — прэсавы сакратар, затым — спіч-райтар кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. З’яўляўся ініцыятарам правядзення кампаніі «За свабоду сумлення» (падчас кампаніі было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за змены ў рэлігійнае заканадаўства). Быў сустаршынёй аргкамітэту «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі»[2].
У 2015 годзе выйшаў яго дэбютны раман «Сем камянёў», які атрымаў шматлікія станоўчыя водгукі крытыкаў і стаў адным з бестсэлераў 2015 г. [крыніца?] У 2017 годзе плануецца выданне чэшскага перакладу рамана [крыніца?] .
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2014 год — пераможца літаратурнага конкурсу нон-фікшн літаратуры «Экслібрыс», які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Членам міжнароднага журы конкурсу была таксама Святлана Алексіевіч (лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года).
- 2015 год — прэмія «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ў намінацыі «Грамадскі лідар года», як вядучы курсаў «Моваведа». Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў.
- 2017 год — узнагароджаны дыпломам «Пяцёрка лепшых беларускіх аўтараў» (штогадовая ўзнагарода Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска) [крыніца?].
- 2017 год — адзначаны Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі за лепшы літаратурны дэбют, за кнігу «Сем камянёў». Прэмія штогод уручаецца прадстаўнікамі Таварыства на Eurocon — еўрапейскім кангрэсе навуковай фантастыкі, які ў 2017 годзе прайшоў у нямецкім Дортмундзе[3]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Сем камянёў / Аляксей Шэін. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2015. — 416 с. — ISBN 978-985-6983-53-8
Зноскі
- ↑ Шэін Аляксей. Сем камянёў . Prastora.by. Праверана 3 ліпеня 2015.
- ↑ Анкета Свабоды. Аляксей Шэін . Радыё «Свабода» (19 лютага 2010). Праверана 3 ліпеня 2015.
- ↑ Аляксей Шэін атрымаў міжнародную прэмію за кнігу фэнтэзі . Новы Час (21 чэрвеня 2017). Праверана 22 студзеня 2018.