Аляксей Паўлавіч Дзербін
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аляксей Дзербін)
| Аляксей Паўлавіч Дзербін | |
|---|---|
| Нараджэнне |
23 чэрвеня 1975 (50 гадоў) |
| Маці | Галіна Вячаславаўна Дзербіна |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Навуковая ступень | кандыдат навук |
| Навуковае званне | |
| Месца працы | |
Аляксей Паўлавіч Дзербін (нар. 23 чэрвеня 1975, Мінск) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў у газеце «Беларуский рынок», ДУ «Міжбанкавая валютная біржа», ААТ «Белгазпрамбанк», БДУ, БДЭУ, Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праходзіў службу ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Камітэце дзяржаўнай бяспекі. 18 ліпеня 2014 прызначаны на пасаду дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі[1].
Жанаты, выхоўвае дачку. Яго маці — Галіна Дзербіна — навуковец, член камітэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў[2].