Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР
эмблема
Эмблема КДБ
Minsk skaryny ave 02.jpg
Будынак КДБ на прасп.Леніна
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 25 снежня 1918
Дата скасавання 18 верасня 1991
Заменена на Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Савет Міністраў БССР (1954-1978)
КДБ СССР (1978-1991)

Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Белару́скай CCP (КДБ Беларускай ССР) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, які меў статус камітэта. Існаваў у перыяд з 1954 года па 19 верасня 1991 года. З 1954 года па 1977 год насіў назву «Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР». Пачынаючы з 1978 года і па 1991 год называўся «Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР» і працаваў у структуры апарату саюзнай КДБ СССР.

Гісторыя КДБ Беларускай ССР[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікі[правіць | правіць зыходнік]

20 снежня 1917 г. — утварэнне Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (УНК, руск.: ВЧК) (кіраўнік — Ф. Э. Дзяржынскі). Стварэнне і станаўленне нацыянальнай спецслужбы на беларускай зямлі ажыццяўлялася ў няпростых умовах. З першых дзён свайго існавання НК абараняла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, вяла барацьбу з разведвальна-падрыўной дзейнасцю замежных дзяржаў, антысавецкімі змовамі і шматлікімі бандамі, якія складаліся з рэшткаў разгромленых белых армій і крымінальных элементаў.

У 20-я гады мінулага стагоддзя чэкісты прымалі непасрэдны ўдзел у вырашэнні самых складаных народнагаспадарчых і сацыяльных праблем: барацьбе з голадам, разрухай і перабоямі ў працы транспарту, эпідэміяй тыфу, садзейнічалі нарыхтоўках харчавання і паліва, ратавалі беспрытульных і змучаных голадам дзяцей.

1 сакавіка 1922 года пры Цэнтральным Выканаўчым Камітэце БССР (ДПУ БССР) утвараецца ДПУ (руск.: ГПУ)[1] (кіраўнік — Я. К. Ольскі).

Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны неабходнасць у спецыяльным органе, які меў надзвычайныя правы і паўнамоцтвы, адпала, і НК была скасаваная. Яе пераемнікам стала утворанае 1 сакавіка 1922 г. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры ЦВК Беларусі, а з 15 ліпеня 1934 г. — НКУС БССР.

Асноўнай задачай гэтых органаў з'яўлялася барацьба са шпіянажам, дыверсіямі і тэрорам.

Іх супрацоўнікі ўжо ў тыя часы ажыццяўлялі складаныя аператыўныя мерапрыемствы супраць замежных падрыўных арганізацый, дзейнічалі высокапрафесійна і вынікова. Падчас адной з такіх аперацый у жніўні 1924 г. быў выведзены з-за мяжы і арыштаваны ў Мінску кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі «Народны саюз абароны радзімы і свабоды» (НСАРіС) Барыс Савінкоў.

Трагічныя падзеі 30-х гадоў ХХ ст. закранулі і органы дзяржбяспекі. Рэпрэсіям падвергнуліся каля 20 тысяч супрацоўнікаў НКУС.

15 ліпеня 1934 г. — стварэнне НКУС БССР на чале з Л. М. Закоўскім.

У перадваенны час, перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя гады — шматлікія рэарганізацыі органаў дзяржбяспекі БССР у адпаведнасці са структурай органаў дзяржбяспекі СССР (НКДБ — НКУС — МДБ — МУС).

C 1941 па 1945 гады аператыўнымі групамі НКУС-НКДБ БССР былі выяўленыя і абясшкоджаныя 22 разведвальна-дыверсійныя школы абвера, 36 рэзідэнтур і звыш 6,5 тысяч агентаў нямецкай разведкі. Загінула 360 супрацоўнікаў дзяржбяспекі рэспублікі, 254 атрымалі раненні, 60 чалавек прапалі без вестак. 14 чэкістаў былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

З'яўленне КДБ Беларускай ССР[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1950-х гадоў пачаўся новы, супярэчлівы і складаны этап развіцця савецкага грамадства, які патрабаваў рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі. Перад органамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі былі пастаўлены наступныя задачы: вядзенне разведвальнай работы ў капіталістычных краінах, барацьба з шпіенскай, дыверсійнай, тэрарыстычнай і іншай падрыўной дзейнасцю замежных разведак унутры краіны, барацьба з варожай дзейнасцю антысавецкіх элементаў ўнутры СССР, контрвыведніцкая праца ва Узброеных сілах, арганізацыя шыфравальнай і дэшыфравальнай справы, ахова кіраўнікоў партыі і ўрада.

13 сакавіка 1954 года — рэформа МУС СССР, у ходзе якой быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў (СМ) СССР.

19 мая 1954 года — утварэнне КДБ пры СМ БССР на чале з А. І. Перапяліцыным.

Снежань 1978 года — утварэнне самастойнага КДБ СССР і стварэнне адпаведных рэспубліканскіх структур.

Роспуск[правіць | правіць зыходнік]

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 25 жніўня 1991 года беларускія заканадаўцы надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона. Пачаўся новы этап развіцця беларускай дзяржавы.

Усе гэта непасрэдна адбілася і на дзейнасці беларускіх органаў дзяржаўнай бяспекі. З перайменаваннем Беларускай ССР у верасні 1991 года ў Рэспубліку Беларусь КДБ БССР быў перайменаваны ў КДБ Рэспублікі Беларусь. Змяніліся функцыі і задачы чэкісцкага апарату. Адной з галоўных яго задач стала абарона канстытуцыйнага ладу і дзяржаўнага суверэнітэту маладой беларускай дзяржавы, яго эканамічных і палітычных інтарэсаў.

Кіраўніцтва КДБ БССР[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня НК БССР[правіць | правіць зыходнік]

Імя
Дата прызначэння на пасаду
Дата зняцця з пасады
Віктар Іванавіч Яркін
(1889-1937)
22 студзеня 1918
1920
Аляксандр Іосіфавіч Ротэнберг
(1889-19**)
1920
1 чэрвеня 1921

Старшыня ДПУ пры СНК БССР[правіць | правіць зыходнік]

Імя
Званне
Дата прызначэння на пасаду
Дата зняцця з пасады
Ян Калікставіч Ольскі
(1898-1937)
1 чэрвеня 1921
1 лютага 1923
Станіслаў Францавіч Пінталь
(1894-1937)
Red Army Polkovnik-1940 & Podpolkovnik-1943.png
капітан ДБ
1 лютага 1923
1 сакавіка 1924
Піліп Дзям'янавіч Мядзведзь
(1889-1937)
7 красавіка 1924
3 снежня 1925
Раман Аляксандравіч Піляр
(1894-1937)
Red Army ComArmy2 1940 col.png
камісар ДБ 2 рангу
3 снежня 1925
1 лістапада 1929
Рыгор Якаўлевіч Рапапорт
(1890-1938)
Red Army ComCorps 1940 col.png
камісар ДБ 3 рангу
1 лістапада 1929
20 сакавіка 1931
Станіслаў Францавіч Рэдэнс
(1892-1940)
Red Army ComArmy1 1940 col.png
камісар ДБ 1 рангу
1 мая 1931
1 чэрвеня 1931
Герман Пятровіч Матсон
(1896-1938)
Red Army ComArmy1 1940 col.png
камісар ДБ 1 рангу
27 чэрвеня 1931
4 красавіка 1932
Леанід Міхайлавіч Закоўскі
(1894-1938)
Red Army ComArmy1 1940 col.png
камісар ДБ 1 рангу
10 красавіка 1932
10 ліпеня 1934

Народны камісар унутраных спраў БССР[правіць | правіць зыходнік]

Імя
Званне
Дата прызначэння на пасаду
Дата зняцця з пасады
Леанід Міхайлавіч Закоўскі
(1894-1938)
Red Army ComArmy1 1940 col.png
камісар ДБ 1 рангу
15 ліпеня 1934
10 снежня 1934
Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі
(1896-1938)
Red Army ComArmy2 1940 col.png
камісар ДБ 2 рангу
10 снежня 1934
28 лістапада 1936
Георгій Андрэевіч Малчанаў
(1897-1937)
Red Army ComArmy2 1940 col.png
камісар ДБ 2 рангу
28 лістапада 1936
3 лютага 1937
Барыс Давыдавіч Берман
(1901-1939)
Red Army ComCorps 1940 col.png
камісар ДБ 3 рангу
4 сакавіка 1937
22 мая 1938
Аляксей Аляксеевіч Наседкін
(1897-1940)
Red Army ComBrig 1940 col.png
маёр ДБ
22 мая 1938
17 снежня 1938
Лаўрэнцій Фаміч Цанава
(1900-1955)
Red Army ComDiv 1940 col.png
старшы маёр ДБ
17 снежня 1938
15 сакавіка 1946
Red Army ComCorps 1940 col.png
камісар ДБ 3 рангу
CCCP army Rank general-lejtnant infobox.svg
генерал-лейтэнант

Міністр Дзяржаўнай бяспекі БССР[правіць | правіць зыходнік]

Імя
Званне
Дата прызначэння на пасаду
Дата зняцця з пасады
Лаўрэнцій Фаміч Цанава
(1900-1955)
CCCP army Rank general-lejtnant infobox.svg
генерал-лейтэнант
15 сакавіка 1946
29 кастрычніка 1951
Міхаіл Іванавіч Баскакаў
(1905-1968)
CCCP army Rank general-major infobox.svg
генерал-маёр
6 лютага 1952
16 сакавіка 1953

Старшыня КДБ пры СМ БССР[правіць | правіць зыходнік]

Імя
Званне
Дата прызначэння на пасаду
Дата зняцця з пасады
Аляксандр Іванавіч Перапяліцын
(1913-1967)
CCCP army Rank general-major infobox.svg
генерал-маёр
6 красавіка 1954
31 жніўня 1959
Васіль Іванавіч Пятроў
(1918-2003)
CCCP army Rank general-major infobox.svg
генерал-маёр
13 кастрычніка 1959
10 жніўня 1970
генерал-лейтэнант
Якаў Пракопавіч Нікулкін
(1913-1983)
CCCP army Rank general-major infobox.svg
генерал-маёр
23 чэрвеня 1970
4 жніўня 1980
CCCP army Rank general-lejtnant infobox.svg
генерал-лейтэнант

Старшыня КДБ БССР[правіць | правіць зыходнік]

Імя
Званне
Дата прызначэння на пасаду
Дата зняцця з пасады
Веніямін Георгіевіч Балуеў
(1927-2006)
CCCP army Rank general-major infobox.svg
генерал-маёр
4 жніўня 1980
24 лістапада 1990
CCCP army Rank general-lejtnant infobox.svg
генерал-лейтэнант
Эдуард Іванавіч Шыркоўскі
(1932-2002)
CCCP army Rank general-lejtnant infobox.svg
генерал-лейтэнант
16 лістапада 1990
верасень 1991

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Петров. Н. В. Кто руководил органами госбезопасности 1941—1954. Справочник. Москва, Общество «Мемориал», «Звенья», 2010
  • Энциклопедия секретных служб России. — Москва: АСТ, 2004.
  • Мозохин О.Б. Образование и организация деятельности ВЧК-ОГПУ. М.,2005.
  • Попов В.П. Государственный террор в Советской России. 1923-1953. М.,1994.
  • Хлобустов О. КГБ: страницы истории. М.,2010.
  • Свяжин Д.А. Образование ГПУ-ОГПУ. М.,2010.
  • Комитет государственной безопасности Республики Беларусь