Перайсці да зместу

Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (архітэктар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Дзянісаў)
Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1879(1879-03-08)
Дата смерці 25 жніўня 1966(1966-08-25) (87 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (8 сакавіка 1879, Ізмайлаўск — 25 жніўня 1966) — беларускі інжынер і архітэктар. Галоўны архітэктар Мінска (жнівень-кастрычнік 1944[1]).

Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут у 1906 годзе. Працаваў архітэктарам ва Упраўленні Паўднёва-Заходняй чыгункі, Белдзяржбудзе, у жніўні-кастрычніку 1944 года быў галоўным архітэктарам Мінска[1], потым працаваў ва Упраўленні галоўнага архітэктара[2], у 1949—1957 гадах — у Белкаапсаюзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года.

Прадзед гісторыка Антона Дзянісава і стрыечны брат дзеда гісторыка Уладзіміра Дзянісава.

Дом адпачынку ў Ждановічах, 1937 год.
Дом на рагу вуліц Карла Маркса і Камсамольскай, 1934 год.
3-і Дом Саветаў у Мінску.
Кааператыўны жылы дом швейнай фабрыкі «Кастрычнік», 1927 год.

Вядомыя праекты:

На пачатку 1930-х гадоў у альбоме «Мастацтва БССР за 15 год (1917—1932 гг.)» Дзянісава разам з Гайдукевічам, Цісэнам і іншымі называюць «старымі архітэктарамі», «прадстаўнікамі буржуазнага эклектызму» і супрацьпастаўляюць «моладзі, якая прайшла новую, сучасную школу» — Лаўрову, Валадзько, Воінаву[9]. У 1953 годзе Воінаў і Ягораў наадварот адзначылі, што ўжо ў 1920-я гады Аляксееў быў сярод архітэктараў, якія супрацьпаставілі «канструктывісцкай „архітэктуры“» праекты на грунце нацыянальных традыцый, прыкладамі даваліся яго будынкі ўпаўнаважанага ВСНГ і Лечкамісіі[4].

Зноскі

  1. а б Феномен Мінска Архівавана 24 кастрычніка 2020.
  2. Лихута И. С. 60-летие Инспекции Государственного строительного надзора и контроля и ее работа со строительным комплексом города Минска. Записки инспектора. — Мн.: Белстройцентр, 2007. — 208 с. ил. — С. 12.
  3. Гістарычная забудова ансамбля мінскага калегіума езуітаў. (Дом віцэ-губернатара)
  4. а б в Воинов А., Егоров Ю. Фактам вопреки // Советская Белоруссия, 24 мая 1953.
  5. а б в Денисов Алексей Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  6. Можейко Г. Самая масштабная выставка в истории Беларуси была в 1930 году: площадь в 100 футбольных полей, 350 тысяч гостей и репрессированные организаторы(недаступная спасылка) // kp.by, 9 августа 2019
  7. Інфармацыя па тэлеграм-канале «Беларускі піонэр»
  8. «Оценочная стоимость — 12 млн долларов». Что сейчас в бывших правительственных гаражах, которые могут снести. 7 декабря 2019 Архівавана 24 красавіка 2020.
  9. Мельнікаў І. Іосіф Лангбард. Архітэктар, які прысвяціў жыццё Мінску Архівавана 22 ліпеня 2021. // baj.by, 31 ліпеня 2016