Перайсці да зместу

Аляксей Міронавіч Тачыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Міронавіч Тачыла
Дата нараджэння 20 студзеня 1927(1927-01-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 2012(2012-11-28) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Soviet Guards Badge
Badge "25 Years of Victory in the Great Patriotic War"

Аляксей Міронавіч Тачыла (20 студзеня 1927, в. Верасніца, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 28 лістапада 2012, в. Верасніца) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (звеннявы механізаванага звяна), Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе. У гады Вялікай Айчыннай вайны падлеткам перажыў акупацыю. Рана пачаў працоўную дзейнасць, дапамагаючы бацькам па гаспадарцы. У 1944 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Служыў матросам, кулямётчыкам-зенітчыкам 2-й Лунінецкай брыгады рачных караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Пасля расфарміравання флатыліі працягнуў службу на Балтыйскім флоце.

У 1951 годзе быў звольнены ў запас і вярнуўся на радзіму. Пасля заканчэння курсаў трактарыстаў-машыністаў пры Тураўскай машынна-трактарнай станцыі (МТС) працаваў трактарыстам у гэтай арганізацыі, быў механізатарам у калгасе імя Жданава, што спецыялізаваўся на вырошчванні збожжавых і кармавых культур.

Выдавецтвам «Ураджай» у 1984 годзе была выпушчана брашура «Рекорд становится нормой», у якой А. М. Тачыла расказаў пра вопыт работы свайго механізаванага звяна.

Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 снежня 1973 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, праяўленую працоўную доблесць у выкананні прынятых абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы, цукровых буракоў і іншых прадуктаў земляробства Аляксею Міронавічу Тачыле было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». За працоўную доблесць быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна і «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 599.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 631.
  • Памяць : Жыткавіцкі раён / [рэдактар-укладальнік В. Р. Феранц; рэдкалегія : А. М. Сцепаненка і інш.].- Мінск : Ураджай, 1994. — 767 с. C. 662—663.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 395.
  • Рекорд становится нормой : [рассказ звеньевого механизир. звена колхоза им. Жданова Житкович. рна] / А. М. Точило; [лит. запись Я. Е. Приборкина]. — Мн. : Ураджай, 1984. — С. 3-4.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014.- C. 219.
  • Трудовая гвардия Гомельщины / [составители: А. М. Иванисов, А. А. Костюченко, А. М. Шныпарков]. — Минск, 1986. — С. 293—295.